26 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліва падаражэе 27-м разам за год

12
Паліва падаражэе 27-м разам за год

З заўтрашняга дня ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва.

З 16 снежня 2018 года ў Беларусі зноў змяняюцца раздробныя кошты аўтамабільнага паліва. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на «Белнафтахім».

Ва ўстанове распавялі, што раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну (акрамя 92-га) павялічацца на 1 капейку. З 16 снежня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 43 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 54 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 75 капеек, ДТ - 1 рубель 54 капейкі.

- За студзень-снежань 2018 года сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 71,1 даляра ЗША. Кошт нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, за названы перыяд павялічыўся ў дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года ў даляравым эквіваленце на 27 адсоткаў, у рублёвым - на 37 адсоткаў, - адзначылі ў «Белнафтахіме». - Змена коштаў нафтапрадуктаў прадаўжаецца з мэтай кампенсацыі выдаткаў НПЗ у набыцці вуглевадароднай сыравіны.

Гэта дваццаць сёмае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошнім разам кошт паліва змяняўся 9 снежня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках