19 траўня 2024, Нядзеля, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Польшчы адхіліў прапанову аб вотуме недаверу кабінету Матэвуша Маравецкага

Сейм Польшчы адхіліў прапанову аб вотуме недаверу кабінету Матэвуша Маравецкага

Супраць вотуму недаверу прагаласавалі 233 дэпутаты.

На познім вячэрнім галасаванні ў пятніцу Сейм адхіліў прапанову аб вотуме недаверу ўраду Матэвуша Маравецкага, якое паступіла ад апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа». Супраць вотуму недаверу прагаласавалі 233 дэпутаты. Вынікі абвясціў спікер Сейма Марэк Кухціньскі, паведамляе «Радыё Польшча».

Старшыня партыі «Грамадзянская платформа» Гжэгаж Схетына абгрунтоўваючы прапанову аб адстаўцы прэм'ера і ўрада, спасылаўся, перш за ўсё, на эканамічныя аспекты. Ён мяркуе, што падвышэнне і ўвядзенне новых падаткаў перакрывае «ўсё зніжэнні коштаў і льготы, якім хваліцца ўрад».

Лідар «Грамадзянскай платформы» таксама выставіў прэтэнзіі да прэм'ера з нагоды таго, што ўрад не зацвярджае праектаў апазіцыі, якія, на ягоную думку, у ліку іншага, «маглі б прывесці да зніжэння коштаў прадуктаў харчавання і электраэнэргіі».

Галасаванню папярэднічалі дэбаты. У сераду Сейм ухваліў вотум даверу ўраду паводле прапановы самога прэм'ера Матэвуша Маравецкага. Сваю прапанову кіраўнік урада абгрунтаваў поспехамі Аб'яднаных правых сіл за тры гады праўлення і намерам прадаўжаць рэформы, а таксама неабходнасцю пацверджання парламенцкай большасцю паўнамоцтваў праўлення перад важным пасяджэннем Еўрапейскай рады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках