19 траўня 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Будапешце аднавіліся антыўрадавыя пратэсты

1
У Будапешце аднавіліся антыўрадавыя пратэсты
ФОТА: GETTY IMAGES

Некалькі тысяч чалавек пратэставалі ў сталіцы Вугоршчыны супраць новага «закона аб рабстве».

У Будапешце ў ноч на суботу, 15 снежня, аднавіліся пратэсты супраць новага працоўнага заканадаўства, якое дапускае значнае павышэнне звышурочных гадзін працы, а таксама супраць палітыкі ўрада прэм'ер-міністра Віктара Орбана. На вуліцы вугорскай сталіцы выйшлі некалькі тысяч чалавек, якія сабраліся ля будынка парламента. Некаторыя з пратэстоўцаў кідалі ў паліцыянтаў бутэлькі, дымавыя шашкі і іншыя прадметы. У адказ вартавыя парадку ўжылі слезацечны газ, піша dw.com.

Назіральнікі адзначаюць, што гэтая дэманстрацыя была больш мірнай, чым папярэднія акцыі. Пратэсты ўспыхнулі ў сераду, 12 снежня, пасля прыняцця ў Вугоршчыне закона, які павышае колькасць дапушчальных звышурочных гадзін працы з 250 да 400 за год. Прафзвязы называюць яго «законам аб рабстве».

Незадаволенасць накіраваная таксама агулам супраць палітыкі праванацыянальнага ўрада Вугоршчыны, у тым ліку абмежавальнага закона аб ВНУ, праз які з краіны быў вымушаны сысці ліберальны Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (ЦЕУ), заснаваны і фінансаваны амерыканскім мільярдэрам вугорскага паходжання Джорджам Сорасам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках