24 красавiка 2024, Серада, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС: Заўтра лепш з дому не выязджайце

13
МНС: Заўтра лепш з дому не выязджайце

У нядзелю ў краіне моцныя снегапады і аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на нядзелю праз моцны снегапад, папярэджваюць сіноптыкі.

У асноўным снегапады абрынуцца на захад краіны. Будзе інтэнсіўна ісці мокры снег, прагназуецца ягонае наліпанне, а на асобных адрэзках дарог – снежныя заносы. Таксама на дарогах магчымая галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні і паўднёва-ўсходні, удзень парывамі да 15 м/с.

Тэмпература паветра ў краіне ўночы – да -10°С, удзень трохі цяплей: ад -1 да -6°С.

МНС нагадвае: у такое надвор'е істотна вырастае рызыка затрымкі палётаў, аўтамабільных аварый, сур'ёзна зніжаецца бачнасць пры кіраванні транспартам, наліпанне мокрага снегу можа прывесці да пашкоджання дрэваў, абрыву правадоў і адключэння электрычнасці.

Таму заўтра пры магчымасці ўстрымайцеся ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце; машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража прыпаркуйце ўдалечыні ад дрэваў; навучыце дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі; знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам; сцеражыцеся абарваных правадоў ліній электраперадачы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках