28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будуць працаваць крамы ў святы

1
Як будуць працаваць крамы ў святы
ФОТА: PHOTOLIGA.RU/KURT

Менскія крамы і цырульні з 15 снежня да 15 студзеня не будуць зачыняцца на рамонт і сандні.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Менгарвыканкаме.

Супермаркеты гандлёвай плошчай больш за 400 кв.м з 15 снежня да 7 студзеня закончаць працу не раней за 22-ю.

У святочныя дні Калядаў і Новага года 25, 31 снежня і 7 студзеня ўсе гандлёвыя аб'екты працуюць паводле рэжыму працоўнага дня, а 1 студзеня харчовыя крамы адчыненыя для наведвальнікаў з 10-й да 18-й, у нехарчовых крамаў выходны.

Не прадугледжаныя выходныя і ў рэстаранах і кавярнях. Да 1 студзеня яны стануць прымаць гасцей да 6-й (за выключэннем размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі).

Аб'екты побытавага абслугоўвання 24 і 31 снежня, 6 студзеня працуюць паводле рэжыму працоўнага дня, цырульні 24 снежня і 6 студзеня зачыняцца не раней за 21-ю.

Таксама ў кожным адміністрацыйным раёне цырульні будуць адчыненыя для кліентаў і 25 снежня, і 7 студзеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках