18 красавiка 2024, Чацвер, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін рэгіён Украіны адмовіўся ад расейскай мовы

8
Яшчэ адзін рэгіён Украіны адмовіўся ад расейскай мовы

Херсонская абласная рада канчаткова пазбавіла расейскую мову статусу рэгіянальнай на тэрыторыі вобласці.

Такая пастанова была прынятая на пасяджэнні ў пятніцу, 14 снежня, інфармуе прэс-служба абласной рады. Яе падтрымалі 46 з 64 дэпутатаў.

Пры гэтым у самім Херсоне дэпутаты гарадской рады скасавалі пастанову сваіх папярэднікаў наконт надання расейскай мове статусу рэгіянальнай яшчэ 19 кастрычніка.

Расейская мова атрымала ў Херсоне статус рэгіянальнай 21 жніўня 2012 года ў рамках рэалізацыі закона "Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі", таксама вядомага як "закон Калеснічэнкі-Ківалава". Крыху раней аналагічную пастанову прыняла абласная рада.

Напярэдадні Харкаўская абласная рада таксама скасавала пастанову ад 2012 года наконт надання расейскай мове статусу рэгіянальнай.

У сваю чаргу ў канцы кастрычніка дэпутаты Жытомірскай абласной рады падтрымалі мараторый на публічнае выкарыстанне расейскамоўнага культурнага прадукту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках