26 красавiка 2024, Пятніца, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крумкачы» памянялі назву на «Футбольны клуб НФК»

5
«Крумкачы» памянялі назву на «Футбольны клуб НФК»

«Незвычайна фантастычная каманда».

Як паведамлялася раней, «Крумкачы» абвесцілі пра змену назвы клуба. Быў абвешчаны конкурс сярод заўзятараў каманды на новае імя. Сёння клуб апублікаваў інфармацыю пра тое, што ён вызначыўся з новай назвай.

«Дарагія заўзятары!

Дзякуй усім вам за дасланыя варыянты назвы клуба. За тыдзень мы атрымалі блізу 200 лістоў з прапановамі з усёй Беларусі і іншых краінаў. Былі вельмі цікавыя варыянты.

Мы прынялі пастанову спыніцца на варыянце «Футбольны клуб НФК». Абрэвіятура НФК расшыфроўваецца як «Незвычайна фантастычная каманда». Працэдура змены юрыдычнай назвы пачалася. Нас чакае вялікая праца ў міжсезонне. Спадзяемся на вашу падтрымку. Разам зможам перамагчы!» – гаворыцца ў паведамленні клуба.

Нагадаем, «НФК Крумкачы» сёлета выйшлі ў першую лігу. Для атрымання магчымасці згуляць Д2 каманда павінна прайсці ліцэнзаванне. Аднак клуб сутыкнуўся з цяжкасцямі: федэрацыя футболу адмаўляецца рэгістраваць «НФК “Крумкачы”» ў першай лізе. Праблема ў тым, што ўсе ўдзельнікі Д2 павінны з'яўляцца чальцамі АБФФ. Для гэтага кіраўніцтву клуба неабходна падаць заяўку на ўступленне і атрымаць допуск на найбліжэйшай канферэнцыі. У АБФФ паведамілі, што не хочуць прымаць заявы ад «НФК Крумкач», бо клуб з такой назвай ужо існуе, ім валодаў Дзяніс Шунто.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках