25 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі папрасіў склікаць Раду Бяспекі ААН праз сітуацыю ў Косава

Прэзідэнт Сербіі папрасіў склікаць Раду Бяспекі ААН праз сітуацыю ў Косава
АЛЯКСАНДР ВУЧЫЧ

Аляксандр Вучыч звярнуўся з тэлезваротам да нацыі.

Выступаючы ў эфіры сербскага тэлебачання, Вучыч абвесціў, што пастанова пра стварэнне арміі Косава сведчыць пра нежаданне Прышціны весці дыялог з Белградам. Паводле ягоных словаў, Сербія ў сувязі са здарэннем накіравала просьбу наконт правядзення экстранага пасяджэння Рады Бяспекі ААН, паведамляе РБК са спасылкай на выданне Espreso.

Вучыч падкрэсліў, што спадзяваўся на развязанне сітуацыі, аднак цяпер прыйшоў да высновы, што стварэнне арміі Косава звязанае з тым, што за ім стаяць ЗША, Вялікая Брытанія і Нямеччына. Ён паказаў, што з самага пачатку папярэджваў гэтыя краіны пра тое, што іхняя падтрымка косаўскіх албанцаў прывядзе да такога выніку.

Вучыч таксама заявіў, што запытваў іншыя краіны з нагоды пастановы Прышціны і атрымліваў ад іх адказы, што Косава мае на гэта права, паколькі з'яўляецца суверэннай дзяржавай.

Белградская радыёстанцыя B 92 паведамляе, што незадоўга да тэлезвароту Вучыч сустрэўся з паслом Расеі ў Сербіі Аляксандрам Чапурыным і заручыўся ў яго падтрымкай з боку Масквы.

Удзень 14 снежня парламент Косава зацвердзіў пастанову пра пераўтварэнне сілаў бяспекі ў нацыянальную армію. МЗС Расеі ахарактарызавала гэта як грубае парушэнне рэзалюцыі СБ ААН 1244. У Маскве заявілі, што падобны крок вынікуе «рэцыдыў збройнага канфлікту ў рэгіёне».

Косава было часткова прызнанае міжнароднай супольнасцю ў 2008 годзе. З незалежнасцю гэтага рэгіёну ад Сербіі згодныя ЗША, Канада, большасць краінаў ЕЗ. Расея, Кітай, Індыя, Бразілія, Гішпанія ўважаюць Косава часткай Сербіі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках