25 красавiка 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве праходзіць Усеўкраінскі Аб'яднальны сабор (Онлайн)

20
У Кіеве праходзіць Усеўкраінскі Аб'яднальны сабор (Онлайн)
ФОТА: АЛЕГ БАГАЧУК

На плошчы перад Сафійскім саборам сабраліся людзі з усіх частак Украіны.

У Сафійскім саборы сёння пачаўся Аб'яднальны сабор, які павінен абвесціць стварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Украіне, зацвердзіць ейны статут і абраць старэйшага, паведамляе Цензор.нет.

На плошчы перад Сафійскім саборам сабраліся людзі з усіх частак Украіны. А 10-й гадзіне ў саборы павінна пачацца малітва, а ў 10:10 з прамовай выступіць прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Фото: Олег Богачук

Паводле наяўных звестак, ад УПЦ Кіеўскага патрыярхату будуць прысутнічаць 42 архірэі, і з кожным адпаведна адзін святар і парафіянін, усяго 126 дэлегатаў. Ад УАПЦ пацвердзілі ўдзел 12 біскупаў, і кожны прывязе з сабой святара і свецкага чалавека, гэта значыць – 36 дэлегатаў. Ад Маскоўскага патрыярхату пацвердзілі ўдзел 10 біскупаў і кожны са святаром і свецкім. У цэлым – 30 чалавек.

Падчас Сабору адбудзецца тайнае галасаванне за старэйшага. Будзе два туры, у першым – рэйтынгавае галасаванне. У другі тур выйдуць тры кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, і з іх выберуць старшыню памеснай царквы.

Паводле інфармацыі "Громадського", ад Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка памеснай царквы з'яўляецца мітрапаліт пераяслаўскі і белацаркоўскі Епіфан і мітрапаліт луцкі і валынскі Міхаіл. Аднак вылучаць свае кандыдатуры зможа хто-небудзь з удзельнікаў сабора.

Ад царквы Маскоўскага патрыярхату ўдзел у галасаванні можа браць мітрапаліт Іларыён і мітрапаліт вінніцкі і барскі Сімяон.

А Украінская аўтакефальная царква не прапануе свайго кандыдата, паколькі ейны кіраўнік Макарый узяў самаадвод.

Прэсу на сабор не пускаюць, таму галасаванне адбудзецца за зачыненымі дзвярыма.

Нагадаем, 11 кастрычніка паводле вынікаў пасяджэння Сінода Сусветнага патрыярхату была апублікаваная пастанова, у якой гаворыцца, што Канстантынопаль прадаўжае працэдуру надання аўтакефаліі царкве Украіны.

Акрамя таго, быў скасаваны ліст Сінода ад 1686 года, пасля якога Кіеўская мітраполія трапіла пад юрысдыкцыю Масквы, адноўленыя кананічныя статусы кіраўніка УПЦ Кіеўскага патрыярхату Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя.

Аб'яднальны сабор Украінскай царквы быў прызначаны на 15 снежня.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках