25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаномны рунэт: у РФ рыхтуюцца да адключэння Інтэрнэту

21
Аўтаномны рунэт: у РФ рыхтуюцца да адключэння Інтэрнэту

У Дзярждуму РФ занесены законапраект аб аўтаномнай працы расейскага сегмента інтэрнэту.

Дэпутаты Дзяржаўнай думы ўнеслі законапраект аб неабходнасці забяспечыць работу расейскага сегмента інтэрнэту, калі доступу да замежных сервераў не будзе, паведамляе «Медуза».

Дакумент падрыхтавала група парламентарыяў на чале з кіраўніком камітэта Савета Федэрацыі ў заканадаўстве РФ Андрэем Клішасам.

У тлумачальнай запісцы гаворыцца, што ствараецца магчымасць для мінімізацыі перадачы за мяжу звестак, якімі абменьваюцца паміж сабой расейскія карыстальнікі. Для гэтага будуць вызначаны пункты падлучэння расейскіх сетак да замежных.

«Іх уладальнікі, аператары сувязі абавязаны пры ўзнікненні пагрозы забяспечыць магчымасць цэнтралізаванага кіравання трафікам», - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя гэтага, у расейскіх сетках павінны ўсталяваць тэхнічныя сродкі, якія вызначаюць крыніцы трафіку. Гэтыя сродкі павінны будуць пры неабходнасці абмежаваць доступ да рэсурсаў з забароненай інфармацыяй не толькі па сеткавых адрасах, але і шляхам забароны пропуску трафіку.

Для працы расейскага сегмента інтэрнэту ў ізаляваным рэжыме будзе створаная нацыянальная сістэма DNS.

Расейскія ўлады распрацоўваюць сістэму для аўтаномнай працы інтэрнэту як мінімум з 2014 года, калі Мінкамсувязі правяло вучэнні па адключэнні ад міжнароднага інтэрнэту. Апошнія падобныя прапановы былі прадстаўленыя ў 2017 годзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках