26 красавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілуанаў адмовіў Лукашэнку ў кампенсацыі за падатковы манеўр

33
Сілуанаў адмовіў Лукашэнку ў кампенсацыі за падатковы манеўр
АНТОН СІЛУАНАЎ

Міністр фінансаў РФ выступіў з заявай.

Масква не абяцала Менску выплаціць кампенсацыі праз рэалізацыю падатковага манеўру ў Расеі ў нафтагазавай галіне, бо гэтыя змены з'яўляюцца ўнутранай справай. Пра гэта гаворыцца ў заяве першага віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў Расеі Антона Сілуанава, які паступіў у РБК.

«Расея не давала Беларусі якія-небудзь абяцанні па выплаце кампенсацыі за змену падатковага заканадаўства ў Расеі», - заявіў Сілуанаў.

13 снежня Беларусь абмяркоўвала пытанне кампенсацый на пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», растлумачыў расейскі міністр. Сілуанаў растлумачыў, што Расея прапанавала Беларусі абмяркоўваць эканамічнае супрацоўніцтва «комплексна ў рэчышчы нашых сумесных рашэнняў у выкананні «саюзнай дамовы» 1999 года». У сваю чаргу, намеснік прэм'ер-міністр Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Менск у 2019 годзе разлічваў атрымаць блізу $310 млн у выглядзе кампенсацыі за падатковы манеўр у Расеі.

«На жаль, многія палажэнні гэтай [Саюзнай] дамовы цяпер не выконваюцца», - мяркуе кіраўнік расейскага Міністэртва фінансаў. Ён заклікаў «надаць новы імпульс» стасункам краін у рамках дамоўленасцей, якія былі заключаныя дагэтуль.

Як заявіў у пятніцу журналістам Ігар Ляшэнка, кампенсацыя павінна аплаціць страты Беларусі ад падатковага манеўру ў Расеі.

«Пры барэлі [за] 60 [даляраў] - гэта блізу 310-315 мільёнаў даляраў», - растлумачыў ён.

Беларускі віцэ-прэм'ер паведаміў, што Менск раней вёў захады, каб стрымаць рост унутраных раздробных коштаў аўтамабільнага паліва, аднак гэта не дапамагло скараціць страты нафтаперапрацоўчых заводаў. Ляшэнка дадаў, што з улікам новага этапу падатковага манеўру, пры якім у 2019 годзе 1 т нафты для Беларусі падаражэе на $20, «зразумела, што мы ўжо вычарпалі свае рэзервы».

«Атрымліваецца, трэба разыходзіцца [у кошце паліва] з расейцамі, бо яны сабе кампенсуюць з бюджэту, у іх цана стаіць», - сказаў намеснік кіраўніка ўрада Беларусі.

Падатковы манеўр у Расеі прадугледжвае паэтапнае абнуленне экспартных мытаў нафты і нафтапрадуктаў на працягу шасці гадоў пры павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў на працягу трох гадоў. Мінфін Беларусі ўважае, што праз гэтыя змяненні ў 2019 годзе Менск страціць блізу $300 млн пры цане нафты $70 за барэль, за шэсць гадоў страты складуць блізу $10 млрд. Пры гэтым прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант ацэньвала страты ў суму да $11 млрд за найбліжэйшыя чатыры гады.

У якасці кампенсацыі страт Расея прапанавала міжбюджэтны трансферт. Беларусь настойвае на «фіксацыі гэтай кампенсацыі ў цане атрыманай нафты» (такі варыянт агучваў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас). Пастанову аб кампенсацыі краіны планавала прыняць да 15 снежня.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках