20 красавiка 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пенсіянер перарабляў зімбабвійскія даляры ў еўра

9
У Менску пенсіянер перарабляў зімбабвійскія даляры ў еўра

Пенсіянер паспеў «мадэрнізаваць» больш за 260 купюр.

62-гадовы мужчына перарабляў зімбабвійскія даляры ў еўра. Суд Цэнтральнага раёна Менска асудзіў яго на 6,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за махлярства, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

У лютым працаўніца ЖЭУ ў падвале дома на Партызанскім праспекце выявіла пакет з грашыма. Жанчына прынесла яго дадому і паведаміла ў міліцыю. У пакеце было больш за 260 купюр, якія выйшлі з абарачэння - зімбабвійскі даляр, Сербскі дынар, расейскія рублі. У іх, паводле экспэртных даследаванняў, былі ўнесеныя змены.

Праваахоўнікі высветлілі, што да вырабу фальшывак датычны 62-гадовы мянчук. Цэнтральным раённым аддзелам Менска Следчага камітэта была распачатая крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, мужчына неаднаразова збываў грамадзянам фальшывыя грошы. Дома ў мужчыны выявілі сербскія дынары і зімбабвійскія даляры, які выйшлі з абарачэння, пераробленыя ў еўра.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках