29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў

7
У Менску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў

Актывісты высмеялі горшых менскіх чыноўнікаў.

«Мы выступаем за цывілізаваны дыялог, а не за брэх з-за кута», - пішуць арганізатары.

У Менску ўручаць антыпрэмію для чыноўнікаў, інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на greenbelarus.info. Яе заснавалі арганізатары кінафестывалю WATCH DOCS Belarus і ініцыятыва «Горад для гараджан». Яны хацелі «акрэсліць правы чалавека і межы ў публічнай прасторы», высмеяць горшых менскіх чыноўнікаў. «Мы выступаем за цывілізаваны дыялог, а не за брэх з-за кута, - пішуць арганізатары. - Таму прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных у нашым спісе, мы запросім на ўручэнне нашага медалю падчас закрыцця фестывалю».

На антыпрэмію прэтэндуюць дзевяць намінантаў:

Менгарвыканкам - за планы высечы амаль 5 гектараў лесу ў Бараўлянскім сельсавеце;

Спецкамбінат КБА - за «добраўпарадкаванне» Вайсковых могілак;

«Менская спадчына» - за рэканструкцыю Камсамольскай вуліцы;

Беларуская Праваслаўная Царква - за бульдозерную «рэканструкцыю» будынка ў Ракаўскім прадмесці;

Адміністрацыя Першамайскага раёна Менска - за пагарду чыноўнікаў да працэдуры грамадскага абмеркавання і меркавання людзей;

«Зеленбуд» - за знішчэнне знакамітай вярбы каля парку Горкага і сотняў іншых дрэў па ўсёй сталіцы;

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны - за тое, што ўважаюць некаторых грамадзян дармаедамі.

Следчы камітэт - за «справу БелТА».

Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама - за знос сімвала Грушаўкі, кінатэатра «Авангард».

Паводле галасавання, лідзіруе Менгарвыканкам. Уручэнне антыпрэмій запланаванае на 16 снежня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках