25 красавiка 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі за атрыманне хабару мільён расейскіх рублёў судзяць былога намесніка дырэктара ЗЛіНа

6
У Гомелі за атрыманне хабару мільён расейскіх рублёў судзяць былога намесніка дырэктара ЗЛіНа

Ён быў затрыманы з доказамі злачынства.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, яны арганізавалі закупку камплектавальнікаў для патрэбаў гомельскага завода ліцця і нармаляў (ЗЛіН) у аднаго з сталых пастаўнікоў – ЗАТ «Брансксельмаш». Улетку 2017 году за спрыяльнае развязанне гэтых пытанняў гендырэктар «Брансксельмаш» перадаў ім 200 тысячаў расейскіх рублёў, піша gomel.today.

Вызначана таксама, што 30 чэрвеня сёлета ён жа перадаў гомельскім кіраванцам у якасці хабару 1 мільён расейскіх рублёў. Аднак у той самы дзень хабараатрымальнік і хабарадавальнік былі затрыманыя з доказамі злачынства супрацоўнікамі КДБ Беларусі.

Экс-супрацоўнікам ЗЛіН ставіцца ў віну два эпізоды: атрыманне хабару групай асобаў паводле папярэдняй змовы, у буйным памеры і замах на атрыманне хабару паўторна, групай асобаў паводле папярэдняй змовы, у адмыслова буйным памеры. У зале суда было зачытанае абвінавачванне і генеральнаму дырэктару ЗАТ «Брансксельмаш». Мужчыну таксама інкрымінуюцца два эпізоды: даванне хабару ў буйным памеры і замах на даванне хабару паўторна, у буйным памеры. Абвінавачаныя прызналі віну ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках