26 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба ў Страсбургу: паліцыя затрымала сем чалавек

2
Стральба ў Страсбургу: паліцыя затрымала сем чалавек
ФОТА: FREDERICK FLORIN / AFP

Праваахоўнікі таксама шукаюць патэнцыйных саўдзельнікаў злачынства.

У ходзе расследавання стральбы на калядным кірмашы ў французскім Страсбургу паліцыя затрымала ўжо сем чалавек. Пра гэта паведамляе «Гордан» cа спасылкай на Le Figaro.

Сярод затрыманых – чатыры чальцы сям'і стралка Шэрыфа Шэката і тры чалавекі з ягонага найбліжэйшага атачэння, паведаміў пракурор Парыжа Рэмі Эйтс.

Праваахоўнікі таксама шукаюць патэнцыйных саўдзельнікаў злачынства.

Пракурор апавёў, што, калі паліцыянты знайшлі Шэката вечарам 13 снежня, ён адкрыў па іх агонь. Куля трапіла ў машыну праваахоўнікаў, пасля чаго яны пачалі страляць на паразу.

Эйтс дадаў, што сёння ў Страсбургу аднавіў сваю працу калядны кірмаш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках