18 красавiка 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская сістэма ацяплення – адна з найбольш развітых у Еўразвязе

10
Польская сістэма ацяплення – адна з найбольш развітых у Еўразвязе

На COP2 у Катавіцэ прапанаваныя звесткі пра вартасці тэхнічных ідэй польскай сістэмы ацяплення.

Сістэма ацяплення ў Польшчы з'яўляецца адной з найбольш развітых у Еўрапейскім Звязе. У гэтым удзельнікаў кліматычнай канферэнцыі ААН (COP2) у Катавіцэ запэўніваў прэзідэнт кіравання Эканамічнай палаты «Польская сістэма ацяплення» Яцак Шымчак, паведамляе «Радыё Польшча».

Ён прапанаваў звесткі, якія тычацца інфраструктуры ацяпляльнай сістэмы ў Польшчы і вартасці яе тэхнічных ідэй. Адна з іх – барацьба з забруджваннем паветра.

На думку прэзідэнта кіравання Эканамічнай палаты «Польская сістэма ацяплення», у Польшчы, нягледзячы на невялікія перамены ў выбары паліва, атрымалася значна абмежаваць выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

У праграме польскага павільёна на СОР24 сёння таксама прэзентацыя справаздачы пра шанцы на распрацоўку польскай тэхналогіі сінтэзу газу з вугалю.

Кліматычны саміт ААН у Катавіцэ скончыцца заўтра. А яшчэ сёння пачаліся так званыя Пасяджэнні высокага ўзроўню, якія з'яўляюцца апошнім і вызначальным этапам перамоваў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках