28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя інвестары бягуць з расейскіх акцый з рэкорднай за паўгода хуткасцю

2
Замежныя інвестары бягуць з расейскіх акцый з рэкорднай за паўгода хуткасцю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

За тыдзень з рынку сышло $290 мільёнаў.

Адток замежнага капіталу з фондавага рынку Расеі зноў паскорыўся.

За тыдзень, які скончыўся 12 снежня, нерэзідэнты прадалі акцый і аблігацый на 290 млн даляраў, паведамляе ў аглядзе пятніцу БКС са спасылкай на звесткі EPFR Global. Пра гэта піша finanz.ru.

У параўнанні з першым тыдням снежня ўцёкі замежных інвестараў паскорыліся амаль у 6 разоў, а выніковая сума, якую яны вывелі з рынку, стала рэкорднай з сярэдзіны чэрвеня.

Галоўнымі прадаўцамі сталі фонды, якія спецыялізуюцца выключна на Расеі. За тыдзень яны вывелі з акцый кампаній РФ 190 млн даляраў - утрая больш, чым тыдзень таму.

Толькі аднойчы з пачатку 2018 года распродаж быў больш маштабным - у красавіку, калі ЗША ўвялі санкцыі супраць «Русала», а ў кангрэс былі ўнесеныя законапраекты аб забароне на інвестыцыі ў расейскую дзяржпазыку і адключэнні дзяржбанкаў ад сусветнай даляравай сістэмы.

Яшчэ 40 млн даляраў адтоку арганізавалі фонды, якія набываюць Расею «ў пакеце» з іншымі развіванымі рынкамі. Агульны адток з акцый за тыдзень паскорыўся ў 46 разоў - з 5 да 230 млн даляраў.

Адток з пазыковага рынку склаў 60 млн даляраў і ў 1,5 разы перавысіў паказчык папярэдняга тыдня. З выніковай сумы 52 млн даляраў прыпала на фонды, якія інвесціруюць у EM агулам, а рэшту - на спецыялізаваныя расейскія фонды.

Цісне на расейскі рынак зніжэнне глабальных пляцовак, пішуць аналітыкі ITI Capital.

На фоне гандлёвых трэнняў паміж Амерыкай і Кітаем і эканамічнай статыстыкі, якая ўзмацніла асцярогі, што рост эканомікі дасягнуў піка, інвестары сыходзяць у кэш ва ўсім свеце.

Сумарны адток з фондаў акцый за тыдзень да 12 снежня склаў 38 млрд даляраў, з фондаў аблігацый - 13 млрд даляраў. Пры гэтым прыток у грашовыя рынкі ЗША дасягнуў рэкордных 104 млрд даляраў.

Зрэшты, нават калі на глабальныя пляцоўкі вернецца аптымізм, у расейскага рынка патэнцыял росту застанецца абмежаваным, адзначае аналітык ІЧ «Фрыдам Фінанс» Наста Саснова: зрэагаваць бурна ён будзе ў стане толькі на скасаванне санкцый, а такі сцэнар выглядае пакуль цяжкім для рэалізацыі.

Напярэдадні Еўразвяз прадоўжыў яшчэ на 6 месяцаў санкцыйныя пакеты, якія абмяжоўваюць доступ банкам і кампаніям на міжнародныя рынкі капіталу.

Што тычыцца амерыканскіх санкцый супраць РФ, то яны супастаўныя з бомбай запаволенага дзеяння, і сітуацыя будзе толькі пагаршацца з улікам таго, што спецпракурор Роберт Мюлер заканчвае расследаванне, адзначае галоўны аналітык Ashmore Group Ян Дэн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках