26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла 128-е месца з 162 краін у Індэксе чалавечай свабоды

8
Беларусь заняла 128-е месца з 162 краін у Індэксе чалавечай свабоды

Самыя вольныя - Новая Зеландыя, Швэйцарыя, Ганконг, Аўстрыя і Канада.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы даследчых цэнтраў The Cato Institute і Friedrich-Naumann-Stiftung für die Freiheit, апублікаваным да Дня правоў чалавека.

З краін - суседзяў Латвія выявілася на 20-й пазіцыі, Польшча – на 39-й, Украіна - на 118-й, а Расея - на 120-й, піша «Телеграф».

Самымі свабоднымі краінамі прызнаныя Новая Зеландыя, Швэйцарыя, Ганконг, Аўстрыя і Канада, самымі несвабоднымі - Лібія, Ірак, Емен, Венесуэла. Замыкае рэйтынг Сірыя.

Пры складанні спісу ўлічваліся паказчыкі асабістай і эканамічнай свабоды ў сферах захавання законнасці, аховы і бяспекі, трафіку, рэлігіі, асацыяцый і сходаў, распаўсюду інфармацыі, працы і бізнэсу ды іншага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках