23 красавiка 2024, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Сцепаненка: Ужо 22 гады, як жывуць людзі, якія змагаюцца за свае перакананні

1
Паліна Сцепаненка: Ужо 22 гады, як жывуць людзі, якія змагаюцца за свае перакананні
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ, АЛЕСЬ КІРКЕВІЧ І АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ НА ВЫСТАВЕ Ў ГАРОДНІ.

У Гародні прайшла выстава пра беларусаў, якія кінулі выклік рэжыму Лукашэнкі.

«Лісты палітвязняў у 1996 года да нашых дзён» - выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследавання грамадзянскай супольнасці Беларусі. Яна складаецца з 11-ці стэндаў, якія дэманструюць перапіску, публікацыі, фатаграфіі і вытрымкі з паказанняў палітычных зняволеных рэжыму Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Лісты збіраліся паўгода і сабралася больш за паўтары тысячы. Справа ў тым, што палітвязні ў нас з'явіліся ў 1996 годзе. Ужо 22 гады, як жывуць людзі, якія за свае перакананні, за сваю дзейнасць знаходзяцца за кратамі», - паведаміла стваральніца выставы Паліна Сцепаненка.

НА ВЫСТАВЕ «ЛІСТ ПАЛІТВЯЗНЯ АД 1996 ГОДА ДА НАШЫХ ДЗЁН У ГАРОДНІ. ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні Павел Мажэйка, Анджэй Пачобут, Алесь Бяляцкі і Алесь Кіркевіч. Яны падзяліліся ўласнымі ўспамінамі. На святкаванне прыйшло некалькі дзясяткаў жыхароў горада.

«Дзелімся былым. Што было, як было... А як яшчэ будзе!» - выказаўся ў сваім фэйсбуку былы палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе 11 стэндаў, на якіх размешчаныя лісты палітычных зняволеных з турмы, лісты ў падтрымку палітвязняў, а таксама матэрыялы бюлютэня Праваабарончага цэнтра «Вясна» - «Права на волю», і архіўныя фотаздымкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках