19 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

7
БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

Беларусы на выездзе перамаглі грэцкі ПАОК з лікам 3:1.

У матчы шостага тура групавога этапу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ ў гасцях падолеў грэцкі ПАОК - 3:1.

На 17-й хвіліне лік адкрыў форвард барысаўскай каманды Максім Скавыш.

На 42-й хвіліне пенальці рэалізаваў форвард Мікалай Сігневіч. Лік стаў 0:2.

На 45-й хвіліне Сігневіч аформіў дубль - 3:0.

На 59-й хвіліне гулец ПАОК Аляксандар Прыёвіч скараціў адставанне - 3:1.

На 61-й хвіліне наўпроставую чырвоную картку атрымаў аўтар двух галоў Мікалай Сігневіч. Суддзя ўгледзеў удар спаборніка локцем. Нягледзячы на гульню ўдзесяцёх, барысаўцы здолелі дамагчыся перамогі.

Такім чынам, каманда Аляксея Багі заняла другое месца ў групе L і трапіла ў еўрапейскую восень, набраўшы 9 балаў у шасці сустрэчах.

З першага месца ў плэй-оф выйшаў «Чэлсі», набраўшы 16 балаў. Сёння каманда Маўрыцыа Сары згуляла ўнічыю з «Відзі» (2:2).

ПАОК (Грэцыя) - БАТЭ (Беларусь) - 1:3 (0:3, 1:0)

Галы: 0:1 - 18 Скавыш, 0:2 - 42, пенальці Сігневіч, 0:3 - 45 Сігневіч, 1:3 - 59 Прыёвіч.

ПАОК - Пасхалакіс, Крэспа, Варэла, Леа Матас, Віярынья (Тошка, 46), Пелкас (Акпом, 55), Каньяс, Леа Жаба, Маўрысіё, Лімніяс (Уарда, 46), Прыёвіч.

БАТЭ - Шчарбіцкі, Рыас, Палякоў, Піліповіч, Волкаў, Бага, Драгун (Яблонскі, 88), Іваніч, Стасевіч, Скавыш (Гардзяйчук, 83), Сігневіч.

Папярэджання: Бага (27), Віярынья (36), Леа Матас (41), Рыас (72), Яблонскі (90).

Выдаленне: Сігневіч (61).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках