19 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні абвясцілі каранцін праз шалёных катоў

15
У Горадні абвясцілі каранцін праз шалёных катоў

Каранцін абвешчаны на двух вуліцах горада.

На двух вуліцах Горадні абвешчаны каранцін, прычынай якога сталі шалёныя бяздомныя каты. Пра гэта БелТА распавёў намеснік галоўнага ветэрынарнага лекара Горадні Дзмітрый Гайда.

Каранцінныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на вуліцы Дзевятоўка і на праспекце Янкі Купалы. Пра мёртвага ката пад балконам жылога дома на праспекце Янкі Купалы паведаміў невядомы. Лабараторныя даследаванні паказалі, што жывёла была хворая на шаленства.

Таксама хворым быў кот, якога, імаверна, збіў аўтамабіль на вуліцы Дзевятоўка. Дарэчы, перад тым відавочцы звярталі ўвагу на дзіўныя паводзіны жывёлы.

Цяпер у месцах інфекцыі праводзіцца пазапланавая вакцынацыя хатніх жывёл на базе ЖЭСаў. Высвятляюцца людзі, якія маглі кантактаваць з шалёнымі жывёламі, і непрышчэпленыя хатнія гадаванцы - за такое парушэнне ўладальніку пагражае штраф.

Дарэчы, з пачатку года ў Горадні зафіксавана сем выпадкаў шаленства. Апошні раз такая колькасць фіксавалася ў 2013 годзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках