19 красавiка 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клічаве п'яны мужчына зайшоў у клас і заявіў, што зараз будзе выбух

5
У Клічаве п'яны мужчына зайшоў у клас і заявіў, што зараз будзе выбух

Яго затрымаў настаўнік.

Удзень 13 снежня нецвярозы мужчына зайшоў у школьны клас і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух. Мужчыну затрымалі, дзяцей і работнікаў школы эвакуіравалі з будынка.

«Паводле папярэдніх звестак, а 15.30 у клас навучальнай установы, дзе праходзілі факультатыўныя заняткі, зайшоў 32-гадовы мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап'янення і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух. Мужчына быў затрыманы настаўнікам, які праходзіў па калідоры і пачуў пагрозы, пасля чаго перадаў яго супрацоўнікам міліцыі», - паведамілі ў Следчым камітэце.

Каб праверыць школу, былі эвакуіраваныя 48 дзяцей і 22 работнікі. Ніхто не пацярпеў.

Распачатая крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху (1 арт. 340 КК).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках