25 красавiка 2024, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакуль Леанід Кулакоў ляжаў у лякарні, яго завочна аштрафавалі за пікет каля КДБ

14
Пакуль Леанід Кулакоў ляжаў у лякарні, яго завочна аштрафавалі за пікет каля КДБ
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» аштрафавалі на 980 рублёў.

Леаніда Кулакова аштрафавалі на 980 рублёў за ўдзел у акцыі памяці рэпрэсаваных літаратараў 29 кастрычніка каля менскага КДБ.

«Сёння па пошце я атрымаў ліст з Цэнтральнага суду. Паведамляюць, што мяне судзілі 11 снежня і што я нібыта пра суд быў «належным чынам паінфармаваны». Але я ў той дзень яшчэ ляжаў у 11-м менскім шпіталі, усе залечваў зламаную каля Курапатаў руку. Адкуль я мог ведаць пра суд?» - сказаў «Радыё Свабода» Леанід Кулакоў.

Са слоў актывіста, у пратаколе запісана, што ён «стаяў са свечкай і выкрыкваў «Жыве Беларусь!».

Прысуд за ўдзел у масавай акцыі (ч. 3, арт. 23:35 КоАП) яму завочна вынес суддзя Валерый Ёсьман.

За ўдзел у гэтай акцыі па тым жа сцэнары аштрафавалі Вольгу Нікалайчык і Максіма Вінярскага - таксама на 980 рублёў, таксама завочна і ў тым жа судзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках