20 красавiка 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагодні салют дадуць на трох пляцоўках Менска

12
Навагодні салют дадуць на трох пляцоўках Менска

Каля Палаца спорту ён будзе доўжыцца 11 хвілін.

У навагоднюю ноч салют ў Менску дадуць на трох пляцоўках, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ва ўпраўленні культуры Менгарвыканкама.

Самае вялікае светлавое шоў у музычным суправаджэнні зладзяць каля Палаца спорту. Яно пачнецца а 1.30 і прадоўжыцца 11 хвілін.

У гэты ж час запусцяць салют і на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту. У парку Уга Чавеса ён пачнецца а 2.00. Гэтыя святочныя шоў арганізуе адміністрацыя Фрунзенскага раёна. Гараджане ўбачаць лазернае і піратэхнічнае шоў у музычным суправаджэнні. На пляцоўцы ля Лядовага палаца спорту яно будзе доўжыцца 15 хвілін, у парку Уга Чавеса - 13.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках