20 красавiка 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў у Берасці выказаўся за ўвядзенне расейскага рубля ў Беларусі

250
Мядзведзеў у Берасці выказаўся за ўвядзенне расейскага рубля ў Беларусі
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер РФ прапанаваў Румасу адзіную мытню, валюту, суд і падліковую палату.

Расея гатовая і далей паглыбляць інтэграцыю з Беларуссю аж да стварэння агульнага эмісійнага цэнтра, суда і іншых органаў, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе "Інтэрфакс".

"Хачу асабліва падкрэсліць: Расея гатовая і далей прасоўвацца па шляху стварэння "саюзнай дзяржавы", у тым ліку стварэння адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытні, суда, падліковай палаты ў тым парадку, які прадугледжаны Дамовай аб стварэнні "саюзнай дзяржавы" ад 8 снежня 1999 года" , - заявіў Д.Мядзведзеў, выступаючы на Саўміне "саюзнай дзяржавы" у чацвер.

У гэтым выпадку, адзначыў Д. Мядзведзеў, можна праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, кошта- і тарыфаўтварэння.

Са слоў кіраўніка расейскага ўрада, ёсць два варыянты развіцця расейска-беларускага інтэграцыйнага праекта, і адзін з іх - кансерватыўны.

"У выпадку захавання контураў той "саюзнай дзяржавы", якая была створаная на сённяшні момант, (ажыццяўляць праект) без падвышэння ўзроўню інтэграцыі да тых межаў, якія ўстаноўлены ў Дамове ад 8 снежня 1999 года, без фармавання ўсіх інстытутаў, якія закладзены ў гэтай Дамове" , - сказаў Д. Мядзведзеў.

Пры гэтым развіццё ЕАЭС і іншых праектаў будзе, вядома, прадаўжацца.

Другі ж варыянт развіцця інтэграцыі з Беларуссю заснаваны на павышэнні яе ўзроўню да межаў, усталяваных у Дамове "з адначасовым падвышэннем ўзаемазалежнасці эканомік, магчымасці надання дапамогі і падтрымкі падчас саюзнага будаўніцтва, развязанні самых розных пытанняў інтэграцыі", сказаў Д.Мядзведзеў.

"Які з гэтых варыянтаў выбраць - можна абмяркоўваць тут, на Вышэйшым дзяржаўным савеце на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін. У кожным выпадку мы адкрытыя да абмеркавання гэтых пытанняў", - сказаў прэм'ер РФ.

Пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб увядзенні адзінай грашовай адзінкі і фармаванні адзінага эмісійнага цэнтра "саюзнай дзяржавы" было падпісанае ў лістападзе 2000 года, увайшло ў дзеянне 31 траўня 2001 года.

Напісаць каментар 250

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках