25 красавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы брытанскі інвестар пастанавіў сысці з расейскай дзяржаўнай запазычанасці

2
Найбуйнейшы брытанскі інвестар пастанавіў сысці з расейскай дзяржаўнай запазычанасці

Гэта яшчэ адзін «сюрпрыз» для расейскіх уладаў.

Арыентаваная на рынкі, якія развіваюцца кампанія, што кіруе актывамі на $76 мільярдаў, ужо менш аптымістычна глядзіць на расейскія актывы, улічваючы іх ўразлівасць перад санкцыямі ЗША, якая можа захоўвацца няпэўна доўгі час, піша finanz.ru.

Ashmore вымушана паступова скарачаць укладанні ў РФ, хоць такая капітуляцыя незвычайная для кампаніі, якая раней не баялася абрынання рынку.

Амерыканскія санкцыі супраць РФ супастаўныя з бомбай запаволенага дзеяння, і сітуацыя будзе толькі пагаршацца з улікам таго, што спецпракурор Робэрт Мюлер заканчвае расследаванне, сказаў галоўны аналітык Ashmore Ян Дэн у інтэрв'ю. Калі Расею прызнаюць вінаватай ва ўмяшанні ў выбары ЗША 2016 года, краіне пагражаюць новыя бесперапынныя санкцыі, сказаў Дэн.

Змрочны прагноз ад інвестара, вядомага сваёй гатоўнасцю рызыкаваць, укладваючы сродкі ў такія бядотныя рынкі, як Венесуэла, пагаршае сітуацыю для ўладаў РФ, якія спрабуюць абмежаваць адток інвестыцый з краіны. З часу ўвядзення новых санкцый у красавіку нерэзідэнты вывелі з лакальных аблігацый РФ блізу 500 мільярдаў рублёў ($7,6 мільярда).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках