20 красавiка 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з лядовай арэны надумалі зрабіць сталоўку

5
У Менску з лядовай арэны надумалі зрабіць сталоўку
ФОТА: ONLINER.BY

Чатыром сотням юных спартоўцаў прапанавалі пацярпець.

У Менску ўлады актыўна рыхтуюцца да правядзення маштабнага і складанага ў арганізацыйным плане мерапрыемства - II Еўрапейскіх гульняў, піша onliner.by. Падрыхтоўчыя працы ідуць насуперак жаданням менчукоў.

Учора ўвечары ў СДЮШАР фігурнага катання ў Каралінскім праездзе тэрмінова сабралі бацькоў і абвясцілі не самыя прыемныя навіны: галоўную арэну закрываюць для рэканструкцыі - яе надумалі пераабсталяваць у сталоўку падчас будучых спаборніцтваў.

- Нас паставілі перад фактам: усе групы пачатковай падрыхтоўкі распускаюць у найлепшым выпадку да 1 верасня 2019 года. У найгоршым - тэрміны нявызначаныя. У выніку без лёду на ўвесь сезон застаюцца блізу 400 дзяцей! - пішуць раззлаваныя бацькі. - Але разабраную арэну яшчэ трэба будзе сабраць пасля Гульняў, а гэта зойме нямала часу. Мы вельмі моцна сумняваемся, што да вызначанага тэрміну нашы дзеці змогуць прыступіць да трэніровак.

ГЭтая акалічнасць вельмі моцна абцяжарыць вучэбна-трэніровачны працэс усіх спартоўцаў СДЮШАР. Бо для фігурыстаў 8 месяцаў - гэта велізарны тэрмін. Абурае сам факт таго, што адзіную ў краіне спецыялізаваную дзіцячую і юнацкую школу алімпійскага рэзерву ў горадзе Менску хочуць дэмантаваць і ператварыць у сталоўку. Я ўжо не кажу пра эканамічны складнік гэтага дзеяння: колькі грошай будзе закапана ў нікуды?

У СДЮШАР інфармацыю аб часовым закрыцці арэны пацвердзілі. У навучальнай установе ад такіх навін таксама не ў захапленні.

- Сапраўды, нам абвясцілі аб рэканструкцыі арэны, хоць афіцыйных дакументаў мы пакуль не атрымлівалі. Як нам сказалі, будуць рабіць нейкі рамонт і нешта перабудоўваць, а пасля Гульняў вернуць у зыходнае становішча.

Шчыра кажучы, мы не вельмі разумеем, чаму была прынятая такая пастанова. Аб правядзенні Еўрапейскіх гульняў было вядома яшчэ тры гады таму, але рабіць нейкія дзеянні горад пачаў толькі цяпер, амаль у астатні дзень.

Вядома, імідж краіны - гэта важна, але што рабіць нам? У нас навучаецца 419 фігурыстаў, акрамя іх ёсць яшчэ хакеісты, аматары, прафесійныя спартоўцы, якія прадстаўляюць краіну на еўрапейскіх спаборніцтвах. Ім займацца не будзе дзе: у Менску няма іншых СДЮШАР фігурнага катання алімпійскага рэзерву. Разумею, чаму бацькі засмучаныя. У нас цяпер таксама шмат пытанняў. Напрыклад, як не разгубіць трэнерскі склад, які адназначна пойдзе працаваць у іншыя месцы.

Мы стараемся развязаць праблему, плануем, як перакінуць максімальную колькасць чалавек на другую, «маленькую» арэну. Але ўсе навучэнцы там дакладна займацца не змогуць, - пракаментавалі ў СДЮШАР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках