28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На патрабаванні ўлады ў Менску скасавалі канцэрт расейскага гурта IC3PEAK

6
На патрабаванні ўлады ў Менску скасавалі канцэрт расейскага гурта IC3PEAK

Гурт актыўна крытыкуе ўрад Расеі.

Здаецца, да Беларусі з Расеі дайшла хваля забарон канцэртаў розных гуртоў і выканаўцаў (найперш рэпераў). У Менску забаранілі сёння выступіць расейскаму электроннаму гурту IC3PEAK. Пра гэта ў сваім telegram-канале паведаміў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў, піша kyky.org.

Са слоў Паўла, забараніць канцэрт у клубе «Бругэ» запатрабавалі супрацоўнікі аддзела ідэалогіі Цэнтральнага раёна Менска і Менгарвыканкама. «За спінамі ідэалагічных работнікаў стаяць зялёныя мундзіры афіцэраў КДБ Беларусі. Атмасфернае апусканне ў Савецкі Саюз», - піша праваабаронца. Ён дадаў, што гурт ужо шукае адваката ў Менску.

У клубе «Бругэ» інфармацыю пацвердзілі tut.by і адзначылі, што фармальная прычына скасавання канцэрту Менгарвыканкамам - неадпаведнасць колькасці прададзеных білетаў з заяўленымі. Так, замест 150 квіткоў іх разляцелася 450.

Экспэрыментальны электронны гурт IC3PEAK стаў "непажаданы" для ўрада праз свае песні з крытыкай кіраўніцтва Расеі - вядома, найперш гаворка ідзе пра іх галоўны гіт «Смерці Больш Няма».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках