29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Ягайла рыхтаваў перамогу над Ордэнам

3
Як Ягайла рыхтаваў перамогу над Ордэнам

Нашы продкі стаялі ля вытокаў стварэння самай моцнай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы.

У 1370 годзе ў Польшчы пазначыўся дынастычны крызіс: памёр апошні кароль з дынастыі Пястаў Казімір III. Ён не пакінуў прамых нашчадкаў. Польская шляхта ўхваліла кандыдатуру пляменніка Казіміра - вугорскага караля Людовіка, піша «Ліцвін».

Адразу ж пасля каранацыі ў Кракаве Людовік з'ехаў, пакінуўшы замест сябе намесніцу маці Лізавету. Яна не задавальняла польскую верхавіну. У 1375 годзе ўспыхнуў бунт, які вымусіў Лізавету ўцякаць. Людовік здушыў мяцеж і перадаў кіраванне Польшчай Уладзіславу Апольскаму.

Людовік памёр у 1382 годзе. Палякі звярнуліся да ўдавы караля з просьбай перадаць польскі пасад малодшай дачцэ Людовіка - Ядвізе. Іх просьба была задаволена: дванаццацігадовая каралева стала родапачынальніцай дынастыі Ягелонаў.

Аднак пасля каранацыі Ядзвігі дынастычная праблема паўстала яшчэ больш востра. Дзяўчынка была заручаная з герцагам Вільгельмам. У выніку гэтага шлюбу Польшча магла быць далучана да валадарстваў Святой Рымскай імперыі.

Кола магчымых жаніхоў Ядзвігі было невялікім. Акрамя Вільгельма разглядаліся кандыдатуры караля Чэхіі Жыгімонта, збяднелага польскага князя Земавіта Мазавецкага і Ягайлы.

Ягайла меў нядобрую славу, але польскую шляхту прыцягвалі дыяпазон яго зямель і магчымасць спынення спусташальных ліцвінскіх набегаў на Польшчу. Фактычна польская верхавіна выношвала задумы выкарыстоўваць сілу Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі, а надалей далучыць тэрыторыі княства да Польшчы.

Ягайлу была зробленая афіцыйная прапанова, якой той не замарудзіў скарыстацца. Яго галоўным канкурэнтам стаў Уладзіслаў Апатоўскі. Ён ужо быў жанаты, але актыўна ўключыўся ў барацьбу за руку Ядзвігі і польскі трон.

Ягайла на чале вялікага войска уварваўся на тэрыторыю Польшчы, спустошыў землі Уладзіслава і наблізіўся да Кракава. Ягоныя паслы давалі вельмі павабныя абяцанні: кампенсацыя ўсіх страт, бязвыплатнае вяртанне палонных, далучэнне Вялікага княства Літоўскага да Польшчы. У выніку ў 1385 годзе на Кракаўскім сойме Ягайла быў абраны новым польскім каралём. Праз год адбыўся шлюб Ядзвігі і Ягайлы, які атрымаў пры каранацыі і пераходзе ў каталіцтва імя Уладзіслава II.

Шэраг гісторыкаў тлумачыць выбар Ягайлы ягоным празмерным уладалюбства, якое атрымала верх над інтарэсамі свайго народа. Наўрад ці гэта меркаванне справядліва адлюстроўвае складаную палітычную сітуацыю.

Нястрымную цягу Ягайлы да ўлады зняпраўджваюць наступныя падзеі. У 1402 годзе ён не прыняў прапанову прыняць вугорскую карону, у 1420 годзе адмовіў у аналагічнай просьбе чэхам.

Ягайла выразна ацэньваў расстаноўку сіл. На ўсходзе яму супрацьстаяла Маскоўская Русь, якая набірала моц, і ўсё яшчэ магутная Арда, на захадзе - Тэўтонскі ордэн. Дынастычны крызіс мог штурхнуць Польшчу да далучэння да Святой Рымскай імперыі і аб'яднання з крыжакамі. У гэтых варунках прыняцце польскай кароны азначала здабыццё надзейнага хаўрусніка і ўмацаванне агульных межаў. Аб'яднаныя польскія і літоўскія сілы маглі паспяхова супрацьстаяць усялякай замежнай навале.

У 1385 годзе Ягайла і частка польскай шляхты падпісалі Крэўскую унію, паводле якой вялікі князь літоўскі за карону даваў вельмі шырокія абяцанні, успрынятыя ліцвінамі, як здрадлівыя. Напраўду Ягайла не імкнуўся дакладна выконваць усе саступкі.

Ён паклаў пачатак працэсу вяртання ліцвінаў у каталіцтва, але ў той жа час абараняў праваслаўнае насельніцтва. У адказ на абвінавачванні ў здрадзе Ягайла адказваў, што хацеў ".. землі Літоўскія... захаваць і пра заўсёдную выгоду паклапаціцца". Бачачы галоўную пагрозу для двух народаў у крыжаках, Ягайла прыклаў нямала сіл для знішчэння Тэўтонскага ордэна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках