16 красавiка 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін: Беларусь страціць праз «падатковы манеўр» $8-12 мільярдаў

12
Мінфін: Беларусь страціць праз «падатковы манеўр» $8-12 мільярдаў

Эканоміка адчуе страты ўжо ў наступным годзе.

«Сумарна бюджэтныя страты складаюць Br630 млн», - паведаміў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Савета Міністраў «саюзнай дзяржавы», паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2019 год сфармаваны паводле песімістычнага сцэнару працы эканомікі і ўлічвае негатыўны ўплыў падатковага манеўру на бюджэт.

Сумарныя страты да 2024 года могуць скласці ад $8 млрд да $12 млрд. Разам з тым беларуская старана разлічвае на ўрэгуляванне пытання пра кампенсацыю праз падатковы манеўр падчас перамоў.

«Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад кошту нафты. Спадзяюся, што атрымаецца падчас перамоў пазбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем развязанне гэтай праблемы найбліжэйшым часам», - дадаў Максім Ермаловіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках