25 красавiка 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня Лоеўскага райвыканкама атрымаў сем гадоў за карупцыю

7
Экс-старшыня Лоеўскага райвыканкама атрымаў сем гадоў за карупцыю

У яго будзе канфіскаванаz маёмасць.

Суд вынес прысуд экс-старшыні Лоеўскага райвыканкама. Былы чыноўнік абвінавачваўся ў атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, яго затрымалі ў кастрычніку 2017 года, піша tut.by.

На той момант ён ужо не займаў пасаду старшыні Лоеўскага райвыканкама, працаваў намеснікfv дырэктара светлагорскага аўтапарка.

Суд прысудзіў абвінавачанага да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і пазбавіў права займаць арганізацыйныя пасады тэрмінам на пяць гадоў. У даход дзяржавы таксама спагнаная сума незаконна атрыманых хабараў - звыш 1800 рублёў.

Нагадаем, першыя эпізоды ў крымінальнай справе Дзмітрава датаваныя яшчэ 2014 годам, калі ён узначальваў філіял РУП «Гомельэнэрга» «Дубрава-Агра» Светлагорскага раёна. Паводле версіі следства, як быў дырэктарам гэтага сельгаспрадпрыемства абвінавачаны ўкладаў дамовы пастаўкі і выканання паслуг з трыма камерцыйнымі структурамі - і дзейнічаў пры гэтым не заўсёды з выгадай для свайго прадпрыемства.

Наступны эпізод належыць да 2016 года, калі Дзмітраў ужо займаў пасаду старшыні райвыканкама. Схема тая ж, але маштабы шырэйшыя. Цяпер у ёй удзельнічала не адно прадпрыемства, а некалькі. Усе яны выбіралі пастаўшчыкоў, на якіх ім паказваў кіраўнік раёна. І зноў у справе фігуруюць ужо знаёмыя камерцыйныя фірмы. Разлічвацца мясцовым гаспадаркам з імі трэба было без затрымак. У каго не было грошай - аддавалі жывёлу.

Прывілеі, якія ад Дзмітрава атрымлівалі прадстаўнікі камерцыйных прадпрыемстваў, паводле версіі следства, шчодрыя. Так, вясной 2014 года ён атрымаў хабар у выглядзе зруба лазні і дзіцячай пясочніцы, якія былі ўсталяваныя на пляцы, які належыць жонцы. Вясной 2017 года Дзмітраву падарылі гараж у Светлагорску. Выкананую адным з аўтасэрвісаў на просьбу знаёмых кіраўніку раёна камерсантаў паслугу рамонту ягонага асабістага Opel Zafira следчыя расцанілі як хабар.

На судзе Дзмітраў у аніводным з эпізодаў віну не прызнаў. Сцвярджаў, што дзейнічаў у эканамічных інтарэсах прадпрыемстваў раёна.

Пастанова суда не ўвайшла ў законнае дзеянне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках