28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Александр Кабанаў: Мы хочам правесці гарадскі рэферэндум

44
Александр Кабанаў: Мы хочам правесці гарадскі рэферэндум
ФОТА З АРХІВА

Што адбываецца ў Берасці?

Ужо больш за дзевяць месяцаў берасцейцы выходзяць на акцыі пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода «АйПаўэр». У мінулую нядзелю, 9 снежня, на цэнтральную плошчу горада выйшла рэкордная колькасць людзей.

Пазней стала вядома, што жыхары горада рыхтуюць рэферэндум аб закрыцці акумулятарнага завода.

Пра тое, што адбываецца ў Берасці Charter97.org распавёў актыўны ўдзельнік пратэстаў, берасцейскі блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў:

- Мы, ініцыятыўная група супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, шукалі розныя спосабы развязання праблемы на законным узроўні. Адзін з іх - рэферэндум. Пасля кансультацыі з юрыстамі і праваабаронцамі, мы вызначылі ім скарыстацца.

Магу сказаць, што ўжо створаная ініцыятыўная група для правядзення рэферэндуму, у якую ўваходзіць 30 жыхароў Берасцейскага раёна. Цяпер у нас актыўна ідзе папяровая праца, а на наступным тыдні ўсе дакументы, зарэгістраваныя і натарыяльна завераныя, будуць перададзеныя ў райвыканкам.

Паводле заканадаўства рэферэндум пройдзе на тэрыторыі Берасцейскага раёна, сам абласны горад «адсеклі».

У нас будзе два месяцы на збор подпісаў. Трэба сабраць 10 адсоткаў подпісаў ад жыхароў Берасцейскага раёна для ініцыявання народнага галасавання. Цяпер працуем таксама з актывістамі, кансультуемся са спецыялістамі.

Адразу магу сказаць, што мы выдатна разумеем, як у нас у краіне праходзяць «выбары», як працуюць камісіі, але так як ініцыятарамі рэферэндуму з'яўляемся мы, то ў нас будуць свае прапановы. Па-першае, у кожнай участковай камісіі будуць 2-3 прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. На выбарчых участках, якіх будзе няшмат, мы паспрабуем паставіць камеры, каб можна было сачыць за працэсам онлайн.

Адзначу, калі рэферэндум будзе праходзіць на нашых умовах, то мы яго правядзём. Калі ж на ўмовах уладаў, то яго не будзе. Тут наша пазіцыя максімальна канкрэтная - мы не будзем гуляць паводле іх правілаў.

- Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра сітуацыю вакол завода. Як настроеныя берасцейцы?

- Не магу казаць за ўсіх, але абсалютная большасць людзей, якія для сябе разабраліся ў сітуацыі, азнаёміліся з дакументацыяй, яны супраць будаўніцтва завода. Так, нам патрэбныя працоўныя месцы і выплата падаткаў, але трэба дакладна аддаваць сабе справаздачу, якую небяспеку нясе такое прадпрыемства. Людзі выдатна разумеюць, што ні ў горадзе, ні ў раёне няма ніякага толку ад гэтага завода. Бо ўсім вядома, куды пойдзе прыбытак ад гэтага прадпрыемства. Улады гавораць аб працоўных месцах, але ўсе разумеюць, якія мізэрныя там могуць прапанаваць заробкі.

Сітуацыя выглядае так, што гэтая тэма практычна год застаецца на парадку дня не толькі ў Берасці, але і краіне.

Безумоўна, радуе, што людзі выходзяць карміць галубоў, нягледзячы на затрыманні. Больш за тое, калі пачаліся затрыманні актывістаў, улады атрымалі зваротны эфект - людзей на акцыі стала выходзіць яшчэ больш.

Улады ўжо і старыя песні спяваюць пра «ўсё праплачана», каб ачарніць пратэст, але гэта не дапамагае. Людзі ж усё бачаць і разумеюць. Сітуацыя дайшла да таго, што міністр прыродных рэсурсаў Худык быў вымушаны сам прапанаваць сустрэцца з актывістамі.

Тэма будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем стаіць востра для ўсіх. Магу сцвярджаць гэта таму, што гутару не толькі з актывістамі, але і эколагамі, інспектарамі ў ахове навакольнага асяроддзя, рознымі начальнікамі. Мне ўсе адкрыта кажуць, што ім дзейнасць гэтага завода не патрэбная, ад яе адны праблемы. Гэта паказвае, што і ў дзяржорганах усё разумеюць.

На сустрэчы з міністрам Худыкам была кіраўніца камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Берасцейскай вобласці Тамара Ялкоўская. Калі мы агучвалі звесткі, лічбы аб заводзе, то ў яе быў вельмі сумны твар. Яна разумее, што і як і ёй было вельмі не па сабе.

Бо тут узнікае яшчэ адзін важны палітычны момант. На носе «выбары», а Берасце незадаволенае. І скажу я вам, што незадаволенасць гэта досыць сур'ёзная і ёсць падставы: шкодная вытворчасць, дэкрэт аб «дармаедах», таму нават і не ведаю, як будуць далей развівацца падзеі. Усякае можа быць.

Скажу так, рукі складаць ніхто не збіраецца. У нашай ініцыятыўнай групе знаходзяцца сур'ёзныя, адукаваныя людзі. Для нас барацьба супраць завода не гульня, мы разумеем, што да нас прыйшла бяда. Людзі так гэта ўспрымаюць і гатовыя змагацца за свой дом.

- У апошнюю нядзелю колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту значна вырасла, з чым вы гэта звязваеце?

- Думаю, адзін з фактараў - гэта тое, што за некалькі дзён да 9 снежня мы пачалі актыўна распаўсюджваць друкаваную інфармацыю, Улёткі. Яны ўтрымліваюць звесткі аб заводзе, які будуецца, разлікі. Мы расказваем і паказваем людзям дакументацыю, маем гутарым з імі. Мы працуем і цяпер, паглядзім, што будзе на гэтых выходных.

- А што абмяркоўваюць людзі падчас нядзельных акцый?

- Натуральна, актыўна падымаецца тэма завода. Нашы актывісты распавядаюць апошнія навіны пра будаўніцтва, а наогул падымаюцца розныя тэмы. Магу сказаць, што ў 99 адсоткаў людзей, якія прыходзяць на акцыі, у сувязі з гэтай сітуацыяй расплюшчыліся вочы. Раней яны не задумваліся, як працуе сістэма, а цяпер кажуць: «Дзякуй за тое, што расплюшчылі нам вочы. Мы нарэшце сталі разумець, дзе мы жывем, як у нас працуе закон, чыноўнікі, суд, міліцыя». На прыкладзе барацьбы з заводам беларусы выразна зразумелі, што з сябе ўяўляе цяперашняя ўлада.

- Нядаўна стала вядома, што ў Светлагорску ўсё ж запускаюць завод беленай цэлюлозы. Што вы параіце жыхарам горада?

- Магу сказаць, што мы вельмі шчыльна кантактуем з актывістамі са Светлагорска. Выйшлі з імі на сувязь і падтрымліваем кантакт. У нас у Берасці атрымалася так, што ў ініцыятыўную групу ўвайшлі людзі, якія з'яўляюцца спецыялістамі ў розных галінах. Ёсць медыкі, ёсць навукоўцы, эколагі, ёсць інжынеры, якія разбіраюцца ў дакументацыі, звестках. Мы з Сяргеем Пятрухіным, як блогеры, асвятляем акцыі і падзеі вакол завода. Увогуле, у нас сабраўся такі склад, які можа падняць тэму на высокім узроўні.

Таму патрэбныя спецыялісты, згуртаваная каманда і тады ўсё здолеем. Гэта самае важнае. Тады праблема будзе развязаная.

- Чыноўнікі спрабуюць адбельваць завод, пераменшыць яго небяспеку, але ж яго патэнцыйная праца адаб'ецца і на іх здароўі...

- У нас чыноўнікі зазнаюць небяспеку ўвесь час. Акрамя небяспечнай вытворчасці, іх патэнцыйная небяспека — вышэйшае кіраўніцтва, КДБ, МУС. У нас кожны чыноўнік, які прыходзіць на больш-менш высокую пасаду - сядзіць на кручку.

Яго прызначаюць, каб прымаў «правільную пастанову». Чыноўнік у нашай краіне - чалавек несвабодны ў сваіх дзеяннях. Ён пастаўлены на месца для таго, каб выконваць вышэйшую волю і больш нічога.

Яны могуць меркаваць, што завод небяспечны, але яны ніколі не выкажуцца супраць яго. Яны могуць падумаць, што калі запусцяць завод, то трэба будзе тэрмінова эвакуявацца, але выказацца, стаць супраць - не. На гэта не пойдзе ніводзін чыноўнік, а калі наважыцца, то вялікая імавернасць, што заўтра яго скінуць з пасады.

Ведаеце, мне іх меркаванне наогул не цікавае. Не зайздрошчу я ім. У тым жа «парламенце» людзі сабраныя, каб рабіць агульны «одобрямс», каго гэта можа цікавіць?

Радуе, што экалагічныя праблемы так аб'ядноўваюць беларусаў. Напраўду экалагічныя пратэсты - гэта таксама палітыка, але людзі менавіта іх успрымаюць вельмі блізка да сэрца. Вельмі многія людзі не вераць тэлевізару, плююцца ў яго.

Наш пратэст ужо можна назваць палітычным. Рэферэндум — палітыка і яе пачынае прысутнічаць усе больш і больш. Адназначна, мы будзем і далей працаваць з людзьмі. Няма іншага выйсця, акрамя як змагацца.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках