У Расеі паказалі «самага сучаснага робата», а ён быў чалавекам у строі
36- 12.12.2018, 11:23
- 54,758
Як табе такое, Ілон Маск?
Міні-расследаванне ад чытача Tjournal пра робата Барыса, паказанае на форуме, куды павінен прыехаць Пуцін.
11 снежня ў Яраслаўлі адкрыўся ўсерасійскі форум «ПроеКТОриЯ»,які штогод праводзіцца на загад Уладзіміра Пуціна. Раней мерапрыемства называлася «Будучыя інтэлектуальныя лідары Расеі».
У дзень адкрыцця на форуме паказалі робата Барыса, які нібыта ведае матэматыку, умее хадзіць, гаварыць і танцаваць пад «Skibidi». Барысу прысвяцілі частку сюжэту журналісты «Вести Ярославля», якія назвалі яго «самым сучасным робатам». Паказаны на сцэне «ПроеКТОрии» робат выклікаў мноства пытанняў.
• Чаму ў робата не відаць ніводнага датчыка? Нават у праславутага робата Фёдара відавочна бачныя датчыкі на месцы галавы. Тут жа ў галаве толькі мігцяць святлодыёды;
• Як расейскія навукоўцы так хутка атрымалі гатовага робата, без публікацыі якіх-небудзь прамежкавых вынікаў? Знакаміты Boston Dynamics прайшоў даволі вялікі шлях ад чатырохлапага робата, які сілкуецца ад падведзенага кабелю, да прамаходнага аўтаномнага робата на акумулятарах;
• Чаму інтэрнэту пра робата Барыса (а менавіта так у сюжэце называюць гэтага робата) нічога невядома, бо, мяркуючы з заяўленых характарыстык, гэта адзін з самых прасунутых робатаў у свеце, і дакладна самы перадавы робат у Расеі;
• Чаму робат робіць так шмат лішніх рухаў рознымі часткамі цела падчас танца? Больш падобна на нязграбныя рухі чалавека, скаваныя нязручным строем, чым на запраграмаваныя рухі сапраўднага робата;
• Чаму робат выглядае так, як быццам унутр яго ідэальна ўлезе чалавек? У рэальных робатаў наадварот - прымацаваныя на невялікіх шарнірах рукі і ногі, вузкая талія ды іншае;
• Навошта хлусіць, выдаючы за голас робата загадзя падрыхтаваны запіс? Бо да рота (ці дзе ў яго дынамікі), не падносілі мікрафон, але голас Барыса ўсё адно гучаў з акустычнай сістэмы залы.
Адказ быў знойдзены пасля непрацяглага пошуку на запыт «строй робата». Знаёмцеся: гэта строй «Робат Алёша»:
Прадаўцы «Алёшы» заяўляюць, што «дызайн і тэхнічнае выкананне гэтага строю ствараюць амаль поўную ілюзію, што перад вамі сапраўдны робат» і што «візуальна здаецца, што робат, падобны да робата Asimo, ходзіць злёгку прысеўшы, але напраўду аніматар унутры ходзіць прама і адчувае сябе цалкам камфортна».
Падчас выступу Барыса на форуме ніхто не заяўляў, што гэта сапраўдны робат. У секцыі «Ці можа робат і чалавек працаваць у адной камандзе?» Яго выкарыстоўвалі хутчэй для гумарыстычных сцэнак і ў якасці элемента шоў. У момантах, якія не ўвайшлі ў сюжэт «Расеі 24», робат Барыс, напрыклад, прызнаваўся ў любові да покера і гульні Dota 2.
Пры гэтым заяўляць, што «Расея 24» не ведала пра падробку і была ашуканая арганізатарамі форуму, на фота «Вестей» відавочна бачная шыя аніматара ўнутры строя.
Первый день работы форума "Проектория" открыли 6 авторских уроков лучших педагогов Россииhttps://t.co/ON227RuGhz pic.twitter.com/YDeu8RW9un
— Вести-Ярославль (@VestiYaroslavl) 11 декабря 2018 г.
На молодежном форуме в Ярославле чувака нарядили в «робота Бориса». Танцевать его уже научили.
— Советский! (@Soviet_flag) 12 декабря 2018 г.
Вот это прорыв. Вот это я понимаю.. pic.twitter.com/mIo07Wvmjp