19 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАРГ заклікаў беларусаў вырабляць сярпы, клюшкі і сякеры

24
МАРГ заклікаў беларусаў вырабляць сярпы, клюшкі і сякеры

Урад сфармуляваў «задачы» перад эканомікай.

Аналітыкі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) мяркуюць, што краіне ўсё яшчэ патрэбныя «канкурэнтаздольныя ў дачыненні да мадэляў замежных вытворцаў, якія карыстаюцца высокім попытам, сучаснага дызайну, высокіх эксплуатацыйных характарыстык, эканамічныя, надзейныя» легкавікі, паведамляе zautra.by.

Гэта таварная пазіцыя з адпаведным апісаннем асноўных спажывецкіх характарыстык уключаная ў складзены ўстановай «Пералiк спажывецкіх тавараў, прапанаваных для асваення іх вытворчасці, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан'юнктуры рынку у 2019 годзе».

Такія рэкамендацыйныя спісы МАРГ рыхтуе штогод цягам многіх гадоў.

Легкавыя аўтамабілі ў першым раздзеле, дзе знаходзяцца тавары, вытворчасць якіх ажыццяўляецца ў недастатковай колькасці і асартыменце, або якія не цалкам задавальняюць попыт у асобных параметрах (уласцівасцях).

У параўнанні з пералікам, які дзейнічаў на гэты год, раздзел скараціўся са 136 да 119 пазіцый.

З так званых тэхнічна складаных тавараў нашаму рынку не стае, напрыклад, аўтаматычных пралак і тэлевізараў. Пралкі павінны адпавядаць класу энэргаспажывання «А++», «А+++», быць «з вертыкальнай загрузкай, з павялічанай загрузкай бялізны да 10 кг, прамым прывадам, керамічным награвальнікам, з розным дызайнам і эрганамічнай панэллю кіравання». Спажывецкія патрабаванні да тэлевізараў - LED тэлевізары з тонкім і ультратонкім корпусам, падтрымка 3D, ператварэнне 2D у 3D, кіраванне жэстамі, голасам, убудаваная вэб-камера.

Таксама ў раздзел дэфіцытных тавараў на 2019 год уключаныя сякеры, шчоткі і швабры, бігудзі, «празрыстае, з якаснымі дадаткамі, антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі» мыла, грыбы марынаваныя і кансерваваныя і кансерваваная кукуруза ў бляшанках.

Другая група тавараў, якія наогул пакуль не вырабляюцца ў Беларусі, таксама «схуднела». Гэты падзел скараціўся з 218 да 211 пазіцый.

Сярод тавараў, якія рэкамендаваны да засваення на беларускіх прадпрыемствах, сярпы з «якаснай сталі», планшэтныя персанальныя кампутары, смартфоны ды іншыя апараты мабільнай сувязі, бульба фры замарожаная «з бульбы айчыннай вытворчасці, у спажывецкай упакоўцы па 0,4-1 кг, а таксама для патрэб грамадскага харчавання».

Засталіся ў частцы спісу клюшкі «падлеткавыя і дарослыя клюшкі «з дрэва, шкловалакна, кампазітных матэрыялаў, з загібам крука - правы, левы», якія, вмдавочна, так і не ўдалося паставіць на канвеер у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках