3 траўня 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць новыя законы супраць энэргетычнага сектара РФ

ЗША рыхтуюць новыя законы супраць энэргетычнага сектара РФ
ФОТА: DPA

У Вашынгтоне катэгарычна не згодныя з будаўніцтвам газаправода «Паўночная плынь-2».

Цяпер кангрэсмены ЗША разглядаюць блізу 10 законапраектаў, накіраваных супраць энэргетычнага сектара Расеі. Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША ў пытаннях энэргетычных рэсурсаў Фрэнсіс Фенан на брыфінгу ў Вашынгтоне, паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу Дзярждэпартамента.

«Мы маніторым законапраекты, іх блізу 10, расейская энэргетыка з'яўляецца ключавым кампанентам у іх», - сказаў Фенан.

З ягоных слоў, у Кангрэсе абмяркоўваюць рэкамендацыйную рэзалюцыю, у якой выказваюць нязгоду з будаўніцтвам газаправода Паўночная плынь-2.

«Мы чакаем, што Кангрэс прыме пастановы ў гэтым пытанні, і ціск на расейскі энэргетычны сектар у выніку будзе толькі расці. Праз Паўночную плныь-2 Расея імкнецца павялічыць уплыў на Захадзе, адлучаючы Украіну ад Еўропы. Мы разглядаем гандаль як узаемавыгадны, але рабіць бізнэс з Паўночнай плынню-2 проста не адпавядае гэтым агульным каштоўнасцям. Я магу сказаць, што наша палітыка заключаецца ў тым, каб працягваць супрацьстаяць Паўночнай плыні 2. Гэта інструмент расейскай дзяржавы, які павялічвае залежнасць і аказвае прымусовае ўздзеянне на краіны-імпарцёры», - заявіў Фенан.

Раней у Дзярждэпе заявілі, што інцыдэнт у Керчанскай пратоцы павінен быць напамінам для Еўропы, што будаўніцтва Паўночнай плыні-2 - гэта дрэнная ідэя.

Паўночная плынь-2 - праект газаправода з РФ у ФРГ у абыход Украіны праз Балтыйскае мора. 51% акцый належыць Газпраму. РФ хоча пабудаваць дзве ніткі газаправода (да 55 млрд куб. м газу ў год). Брусэль і Бэрлін абяцаюць гарантаваць транзіт газу праз Украіну нават пасля будаўніцтва СП-2. Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што праекту супрацьстаяць у Еўропе праз тое, што ЗША нібыта хочуць самі экспартаваць газ у Еўропу. Партнёрамі Газпрама ў праекце з'яўляюцца кампаніі Royal Dutch Shell Plc (Брытанская кампанія), Wintershall AG (нямецкая), Uniper SE (таксама нямецкая кампанія), OMV AG (аўстрыйская) і Engie SA (французская).

8 кастрычніка ў Нямеччыне пачалі актыўна ўкладваць трубы Паўночнай плыні-2.

У Нафтагазе заявілі, што Украіна будзе дамагацца кампенсацыі сумаю $12 млрд, калі газаправод Паўночная плынь-2 будзе запушчаны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках