3 траўня 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель адмовіла Мэй у магчымасці перагляду пагаднення аб Brexit

1
Мэркель адмовіла Мэй у магчымасці перагляду пагаднення аб Brexit
ФОТА: REUTERS

Канцлерка ФРГ выключыла магчымасць змены тэксту пагаднення аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Працяг перамоў аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага звязу і праўкі тэксту пагаднення аб Brexit немагчымыя, сказала канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель дэпутатам парламента ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза 11 снежня, пасля сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - gordonua.com) са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Пры гэтым Нямеччына і ЕЗ гатовыя аказаць Вялікабрытаніі любую падтрымку, запэўніла Мэркель.

Паводле звестак крыніц, Мэй прызналася канцлерцы, што калі б пагадненне аб Brexit было ўнесенае для ратыфікацыі ў парламент 11 снежня, яно б не набрала патрэбнай колькасці галасоў, а выхад з ЕЗ наогул без пагаднення «не ўваходзіць ні ў чые інтарэсы».

Адмяніўшы галасаванне ў парламенце, Мэй адправілася ў кароткі тур па Еўропе. Акрамя Мэркель, яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, а потым паедзе ў Брусэль.

23 чэрвеня 2016 года прайшоў рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. Паводле яго вынікаў, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% - хацелі застацца ў ЕЗ. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выключала імавернасць правядзення другога рэферэндуму што да Brexit.

22 лістапада 2018 года ЕЗ і Вялікабрытанія на ўзроўні перагаворшчыкаў узгаднілі 26-старонкавую дэкларацыю аб будучых стасунках.

25 лістапада лідары ЕЗ узгаднілі пагадненне аб Brexit. Еўрапейская рада прапанавала структурам Еўразвязу забяспечыць уступленне ў дзеянне дакумента з 30 сакавіка 2019 года. Рада таксама ўхваліла палітычную дэкларацыю аб асновах стасункаў паміж Еўразвязам і Вялікабрытаніяй пасля Brexit.

Цяпер пагадненне аб Brexit павінны ўхваліць парламент Вялікабрытаніі, Еўрапарламент і парламенты ўсіх дзяржаў - сябраў ЕЗ.

У офісе Мэй заявілі, што ратыфікацыя пагаднення павінна адбыцца да 21 студзеня 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках