26 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 2030 года Зямля можа нагрэцца да ўзроўню 3 млн гадоў таму

13
Да 2030 года Зямля можа нагрэцца да ўзроўню 3 млн гадоў таму
ФОТА: NASA

Да 2150 года на планеце будзе панаваць клімат, падобны на час з'яўлення першых млекакормячых 50 млн гадоў таму.

Калі ўзровень выкідаў CO₂ не зменіцца, то да 2030 года клімат Зямлі будзе падобны на той, што існаваў 3 млн гадоў таму. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання, вынікі якога былі апублікаваныя 10 снежня ў часопісе Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (PNAS), паведамляе DW.

Калі выкіды вуглякіслага газу не скароцяцца, у 2150 годзе на планеце будуць панаваць кліматычныя ўмовы, аналагічныя сітуацыі 50 млн гадоў таму, калі на Зямлі з'явіліся першыя млекакормячыя, гаворыцца далей у артыкуле.

Змены за вельмі кароткі час

«Мы набліжаемся да вельмі ўражлівых зменаў, якія адбудуцца за вельмі кароткі час», - заявіў адзін з удзельнікаў даследавання, экспэрт па клімаце Джэк Уільямс з універсітэта Вісконсіна ў інтэрв'ю AFP.

Тры мільёны гадоў таму на Зямлі панаваў гарачы і сухі клімат. Цэнтральная Амерыка знаходзілася пад вадой, Грэнландыя не была пакрытая лёдам, а ўзровень мора быў на 18 метраў вышэй, чым сёння. Разам з тым, як паказаў Уільямс, Грэнландыя ў наступным стагоддзі яшчэ не стане зялёнай, а ўзровень мора не паднімецца на 18 метраў, бо хуткасць раставання леднікоў не гэткая высокая. Аднак, з яго слоў, разам з пацяпленнем планеты знікнуць шматлікія віды жывых арганізмаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках