2 траўня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людмілу Аляксееву пахаваюць у ЗША

Людмілу Аляксееву пахаваюць у ЗША
ЛЮДМІЛА АЛЯКСЕЕВА
ФОТА: POSTIMEES

У гэтай краіне праваабаронца пражыла 16 гадоў, там пахаваныя яе муж, сын і маці.

Прах кіраўніцы Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілы Аляксеевай пахаваюць у сямейнай магіле ў Вашынгтоне, паведаміла РБК Алена Блінова, якая працавала памочніцай праваабаронцы.

«Яе крэміруюць на Траякураўскіх могілках, пахаванне адбудзецца ў Вашынгтоне. Сын прывязе скрыню [з прахам] з Масквы», - сказала яна.

Са слоў Бліновай, у Вашынгтоне знаходзіцца сямейная магіла Людмілы Аляксеевай, там спачываюць яе маці, муж і адзін з сыноў. «Яна хацела быць разам з імі», - дадала суразмоўца РБК.

Людміла Аляксеева памерла ў суботу, 8 снежня, на 92-м годзе жыцця.

Яна нарадзілася ў Крыме, у Еўпаторыі, у 1927 годзе. Вучылася на гістарычным факультэце МДУ і скончыла аспірантуру Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута.

Аляксеева актыўна ўдзельнічала ў дзейнасці савецкіх дысідэнтаў, займалася распаўсюджваннем самвыдату. У 1976 годзе Аляксеева стала адной з сузаснавальніц Маскоўскай Хельсінкскай групы, створанай пасля падпісання пры ўдзеле СССР у Хельсінкі пагадненняў, што замацоўвалі абавязанні краіны ў выкананні правоў чалавека.

З СССР у ЗША яна пераехала праз год, у 1977 годзе, праз пагрозу арышту. У гэтай краіне яна пражыла 16 гадоў. У 1993 годзе вярнулася Расею, дзе праз тры гады была абраная старшынёй Маскоўскай Хельсінкскай групы.

У аўторак, 11 снежня, у маскоўскім Цэнтральным доме журналіста адбылося развітанне з праваабаронцай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках