29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў лістападзе рэкордна падаражэлі прадукты

13
У Беларусі ў лістападзе рэкордна падаражэлі прадукты
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

На што падскочылі кошты.

У Беларусі паскорылася гадавая інфляцыя. Пры гэтым харчовыя тавары ў мінулым месяцы рэкордна падаражэлі сёлета - на 1,2%. Апошнім разам харчовую інфляцыю на такім узроўні фіксавалі ў кастрычніку 2017 года: тады кошты на прадукты падскочылі на 1,3%.

Tut.by паглядзеў, як у лістападзе памяняліся кошты на тавары і паслугі.

Нагадаем, сёлета ў Беларусі на працягу трох месяцаў фіксавалі дэфляцыю на харчовыя тавары - у траўні, ліпені і жніўні.

З харчовых прадуктаў за лістапад найбольш актыўна падаражэлі агуркі і капуста. Больш за ўсё знізіўся кошт на цытрусавыя, гарох і фасолю, рыбу салёную і вэнджаную (акрамя селядца і далікатэснай рыбы), ікру ласосевых рыб.

Якія прадукты больш за ўсё падаражэлі за апошні месяц (у працэнтах)

Свежие огурцыВиноградЯблоки444419191414121299

Нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы сталі даражэйшымі на 0,02%, паводле статыстыкі больш за ўсё падаражэлі дываны. Пры гэтым больш за ўсё патаннеў абутак: менш каштавалі жаночыя дэмісезонныя боты на высокім абцасе, мужчынскія боты на меху, дзіцячыя зімовыя і дэмісезонныя паўбоцікі для дзяўчынкі.

Якія нехарчовыя тавары больш за ўсё падаражэлі за апошні месяц (у працэнтах)

Губная помадаКарнизыКовер из шерст. и синтет. пряжи2222333344

Платныя паслугі ў лістападзе патаннелі на 0,04%. Прыкметней за ўсё за апошні месяц павялічылася плата за аўтастаянку, таксама сталі даражэй каштаваць ветэрынарныя паслугі і паслугі аўтамабільных прыгарадных злучэнняў.

Якія паслугі больш за ўсё патаннелі за апошні месяц (у працэнтах).

Пассаж. воздушный транспортПассаж. ж/д транспортУслуги междунар. туризма5588889999

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках