2 траўня 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве развіталіся з праваабаронцай Людмілай Аляксеевай

У Маскве развіталіся з праваабаронцай Людмілай Аляксеевай

На цырымоніі прысутнічалі блізу 70 чалавек.

У Цэнтральным доме журналіста ў Маскве ў аўторак, 11 снежня, прайшла цырымонія развітання з найстарэйшай расейскай праваабаронцай Людмілай Аляксеевай. Заснавальніца Маскоўскай Хельсінскай групы, чалец Рады правоў чалавека пры прэзідэнце РФ (СПЧ) памерла на 92-м годзе жыцця 8 снежня.

На цырымоніі прысутнічалі блізу 70 чалавек, паведамляе карэспандэнт DW. У іх ліку - кіраўнік Савета пры прэзідэнце РФ у развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ) Міхаіл Фядотаў, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, старшыня Саюза журналістаў РФ Уладзімір Салаўёў, кіраўнік Падліковай палаты РФ Аляксей Кудрын, экс-дэпутаты Дзярждумы Генадзь і Дзмітрый Гудковы, палітык Аляксей Навальны.

«Праз Аляксееву я застаўся ў палітыцы», - прызнаўся ў гутарцы з DW Навальны. З ягоных слоў, сярод праваабаронцаў і палітыкаў «шмат дзіўных людзей», але Аляксеева «была адэкватнай, з пачуццём гумару».

Развітацца з вядомай праваабаронцай прыйшлі таксама старшыня партыі ПАРНАС Міхаіл Касьянаў, лідар «Яблыка» Рыгор Яўлінскі, пісьменнік Віктар Шандаровіч, палітык Андрэй Нячаеў і актрыса Таццяна Лазарава. У ліку замежных гасцей былі паслы Швэцыі, Нямеччыны і ЗША. Прыехаў і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, але прабыў на цырымоніі толькі некалькі хвілін. Праз ягоны прыезд уваход перакрылі і блізу паўгадзіны нікога не прапускалі.

«Яна была надзвычайнай жанчынай»

Пасля паніхіды гасцей папрасілі разысціся, каб з Аляксеевай змаглі развітацца сваякі. Перад сыходам гасцей да іх звярнуўся сын памерлай Міхаіл Аляксееў. Ён сказаў, што «вельмі крануты ўсім, што тут казалі» і атрымлівае спачуванні з усяго свету. «Яна была надзвычайнай жанчынай, зрабіла вельмі шмат і шматлікім дапамагла. І ў той жа час з'яўлялася самай найлепшай мамай, якую можна пажадаць», - сказаў Аляксееў.

Уваход на цырымонію развітання быў свабодны, толькі прадстаўнікі СМІ павінны былі запоўніць анкету Федэральнай службы аховы РФ, паведамляла Маскоўская Хельсінская група.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках