3 траўня 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Дырэктары прадпрыемстваў – закладнікі сітуацыі

3
Васіль Шлындзікаў: Дырэктары прадпрыемстваў – закладнікі сітуацыі
Васіль Шлындзікаў

Улады вымушаюць дзяржпрадпрыемствы датавацца і ўтрымлівацца за кошт народа.

Былы кіраўнік прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў распавёў «Радыё Рацыя» аб тым, чаму на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасцю нізкая прадукцыйнасць працы.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас канстатаваў, што агулам прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасцю ніжэйшая, чым на прыватных прадпрыемствах або прадпрыемствах з удзелам замежнага капіталу.

Як мяркуе Шлындзікаў:

- Прэм'ер-міністр, як кажуць, Амерыку не адкрыў. Мэнэджмэнт і кіраўніцтва дзяржаўных прадпрыемстваў звязаныя рознымі інструкцыямі і правіламі ад нашых «вялікіх спецыялістаў» па запуску заводаў. Акрамя таго, няма матывацыі ў супрацоўнікаў у адрозненне ад прыватных фірмаў. Уласна кажучы, прыватныя прадпрыемствы наогул больш эфектыўныя ва ўсім свеце. Дзяржава - гэта самы дрэнны ўласнік.

- Але ж і на дзяржаўных прадпрыемствах ёсць выдатныя мэнэджары...

- Безумоўна, але ў нас яны - закладнікі сітуацыі. Многія проста баяцца праявіць ініцыятыву і зрабіць памылку, бо за гэта нярэдка можна трапіць за краты. Такія выпадкі ўжо былі. А каму хочацца адправіцца ў турму толькі за тое, што хацеў зрабіць лепш? Таму лепш ужо сядзець ціха і збоку назіраць за сітуацыяй. У нас усякая ініцыятыва караецца. Гэта ўжо стала правілам, таму многія дырэктары асцярожнічаюць. Уся ініцыятыва забітая дзяржавай.

- Калі прэм'ер-міністр прызнае эфектыўнасць работы прыватных прадпрыемстваў, можа тады варта было б дзяржаўныя перадаваць у рукі прыватнікаў?

- Пра гэта ўжо больш за 20 гадоў ідзе гаворка, і гэта сёння проста неабходна рабіць. Але ў нас улада мяркуе інакш. Таму такі і вынік. Дзяржаўныя прадпрыемствы вымушаныя датавацца і ўтрымлівацца за кошт народа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках