24 красавiка 2024, Серада, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Макарэвічу - 65 гадоў

17
Андрэю Макарэвічу - 65 гадоў
АНДРЭЙ МАКАРЭВІЧ

Заснавальнік гурта «Машына часу» святкуе юбілей.

Андрэй Макарэвіч нарадзіўся 11 снежня 1953 года ў Маскве. Бацька музыкі Вадзім Рыгоравіч быў вядомым архітэктарам, прафесарам Маскоўскага архітэктурнага інстытута, піша aif.by. Маці Андрэя Ніна Маркаўна працавала навуковай супрацоўніцай Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу, атрымала ступень доктара медыцынскіх навук.

Дзіцем Макарэвіч рос здольным. У дзіцячым садку ўжо свабодна чытаў, у школу пайшоў на год раней за аднагодкаў. Сабраў калекцыю матылькоў, марыў стаць спецыялістам у вывучэнні змей і нават трымаў іх дома. З чацвёртага класа захапіўся падводным плаваннем, пазней - горнымі лыжамі. Вучыўся ў музычнай школе па класе фартэпіяна, але, насуперак волі бацькоў, кінуў вучобу праз два гады.

Бацька з замежных камандзіровак прывозіў кружэлкі забароненых заходніх выканаўцаў, у асноўным рокераў. У 12 гадоў Андрэй пачаў самастойна займацца ігрой на гітары. З дзяцінства захапляўся музыкай Булата Акуджавы і Уладзіміра Высоцкага. Складаў вершы, граў на гітары дварова-кастровыя і бардаўскія песні.

У 1966 годзе Андрэй пазнаёміўся з творчасцю The Beatles і, з уласных слоў, стаў бітламанам, як і некаторыя аднагодкі, што і вызначыла ягоны далейшы лёс.

Сапраўднай песеннай творчасцю Андрэй Макарэвіч захапіўся ў 8-м класе. Сваю першую «чацвёрку» The Kids стварыў у 1968 годзе. Ансамбль выконваў кавер-версіі замежных песень. Хлопцы вучыліся ў ангельскай спецшколе, таму праблем з пераспевам «бітлоў» і складаннем уласных плагіятарскіх песень у іх не было.

У 1969 году разам з аднакласнікамі-бітламанамм Андрэй Макарэвіч арганізаваў гурт «Машына часу», з якім звязанае ягонае далейшае жыццё і творчая дзейнасць. Ён з'яўляецца кіраўніком гурта, яе тварам, асноўным аўтарам тэкстаў, а таксама кампазітарам і выканаўцам.

Пасля заканчэння школы ў 1971 годзе Андрэй Макарэвіч паступіў у Маскоўскі архітэктурны інстытут, адкуль у 1974 годзе быў адлічаны (афіцыйна «за несвоечасовы сыход з працы на агародніннай базе», а фактычна - на закрыты загад адной з партыйных інстанцый, якая не ўхваляла заняткаў рок-музыкай). Пасля гэтага ўладкаваўся на працу архітэктарам у Дзяржаўны інстытут праектавання тэатраў і відовішчных збудаванняў, а ў 1975 годзе аднавіўся ў інстытуце і прадоўжыў вучобу на вячэрнім аддзяленні. Скончыў яго ў 1977 годзе з дыпломам мастака-графіка і архітэктара. Зрабіў некалькі архітэктурных праектаў, адзін з якіх - цырк.

У 1979 годзе Андрэй Макарэвіч афіцыйна стаў музыкам і выканаўцам, разам з «Машынай часу» падпісаў кантракт з «Саюзканцэртам», што надало гурту легальны статус. Музыкі шмат гастралявалі па СССР, зняліся ў фільмах Аляксандра Стэфановіча «Душа» (1982) і «Пачні спачатку» (1986). У гэты час гурт выпусціў кампазіцыі, якія сталі класікай расейскага року «Будзе дзень», «Свечка», «Снег», «Паварот» і іншыя. З пачаткам перабудовы «Машына часу» пачынае гастраляваць за мяжой.

З 1982 года Макарэвіч спалучаў у сваёй творчасці рок «Машыны часу» з бардаўскай песняй, пачаў выступаць з сольнымі канцэртамі з акустычнай гітарай, падчас якіх выконваў уласныя песні, не прызначаныя для «Машыны часу».

У 1993 годзе музыка паспрабаваў сябе ў якасці вядоўцы кулінарнай тэлепраграмы «Смак».

У пачатку 2014 года Андрэй Макарэвіч адным з першых выступіў супраць магчымага ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны падчас анэксіі Крыма, удзельнічаў у Маршы міру, неаднаразова выступаў з крытыкай на адрас агрэсіўнай палітыкі Крамля ў дачыненні да Украіны.

Яшчэ Макарэвіч здымае фільмы пра падводны свет, рэгулярна праводзіць выставы ўласных карцін, піша кнігі, займаецца дабрачыннасцю, паспявае даваць канцэрты і ездзіць на гастролі. Выпусціў некалькі зборнікаў вершаў і дзве біяграфічныя кнігі ўспамінаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках