24 красавiка 2024, Серада, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Годзе есці селядзец пад футрам: 15 святочных страў з усяго свету

26
Годзе есці селядзец пад футрам: 15 святочных страў з усяго свету

Як разнастаіць навагодняе меню.

Для многіх людзей навагоднія і калядныя святы азначаюць сустрэчу з сям'ёй, прагляд старых фільмаў і, вядома ж, хатнюю ежу. Сем'і ва ўсім свеце збіраюцца разам і адзначаюць Новы год і Каляды з традыцыйнымі для іх культуры стравамі, піша bigpicture.ru.

Гэтыя стравы прасякнутыя любоўю, цеплынёй і святочнай атмасферай, незалежна ад краіны ці ж інгрэдыентаў. Калі вам раптам надакучыла кожны год наразаць аліўе і душыцца селядцом пад футрам і халадцом, смела выбірайце што-небудзь з нашага спісу традыцыйных святочных страў з усяго свету.

Швэйцарыя

У Швэйцарыі сем'і збіраюцца за сталом і атрымліваюць асалоду ад «кітайскага фандзю» (Fondue Chinoise) - акунаюць тонкія кавалачкі мяса ў кіпячы булён. Страва папулярная як для калядных сталоў, так і для святкавання Новага года.

Нідэрланды

Гурметэн (Gourmetten) - традыцыйная святочная страва. Гэта вялікі настольны грыль на адзін-два ўзроўні. Госці, седзячы за сталом, выбіраюць з мноства розных мясных і агароднінных закусак (усё сырое і парэзанае сярэднімі кавалкамі), кладуць на грыль і чакаюць, пакуль яно прыгатуецца, паралельна гутарачы адзін з адным.

Мексіка

У кожным рэгіёне розныя традыцыйныя стравы на святы, але на сталах усё ж ёсць сёе-тое агульнае - пасоле. Робіцца з мамалыгі, мяса (як правіла, свініны) і шырокай разнастайнасці прыправаў - такіх як здробненая капуста, чылійскі перац, авакада і лайм.

Гватэмала

Тамале - прыгатаваны на пару праснак з кукурузнай мукі, абгорнуты кукурузнымі лісцем, можа быць чырвонага або чорнага колеру.

Швэцыя

У швэдаў святочны стол, або julbord, складаецца з гарачых і халодных страў - гэта вяндліна, рабрынкі, разнастайныя віды рыбы, бульба, мітболы і капуста. На поўдні таксама часта можна ўбачыць на стале вугра.

Славаччына

Каляды ў Славаччыне пачынаецца з багатага абеду 24 снежня, які прадаўжаецца ўвесь наступны дзень. Тыповая страва на святочным стале - квашаная капуста з грыбамі, якую ядуць напярэдадні Калядаў, а 25 снежня ўжо дадаюць свініну.

Батсвана

У Батсване на Каляды рыхтуюць тыя ж стравы, што і на іншыя важныя святы, напрыклад, вяселле: рыс, салаты і смажаную куру.

Японія

Мільёны японцаў адзначаюць Каляды з курай з KFC. У краіне сетка фастфуда стала практычна сінонімам Раства з таго часу, як адкрыла першыя рэстарацыі ў 1970-х гадах. Есці смажаную курыцу стала для японцаў святочнай традыцыяй.

Венесуэла

Айакас (Hallacas) - кукурузнае цеста, запоўненае ялавічынай ці свінінай, аліўкамі і іншымі начынкамі. Таксама на сталах можна ўбачыць вяндлінны хлеб - традыцыйны калядны рулет з вяндлінай, смажаным беконам, разынкамі і аліўкамі.

Новая Зеландыя

У Новай Зеландыі сам бог загадаў на калядныя і навагоднія святы распальваць мацней барбекю, смажыць мяса і іншую смажаніну, а на дэсерт падаваць торт Паўлава - безэ са свежай садавіной.

Нарвегія

Калядныя традыцыі Нарвегіі ўзыходзяць да часоў вікінгаў, і гэтыя сляды асабліва бачныя ў святочных стравах. Напрыклад, як піша мясцовы жыхар: «Мы замочваем траску ў шчолачным растворы каўстычнай соды. Калі яна набудзе жэлепадобную кансістэнцыю, апалоскваем яе раз дваццаць, а потым падаем з маслам і беконам. Таксама мы любім варана-сушаную барановую галаву і рабрынкі, якія гатуюцца восем гадзін».

Фінляндыя

Lanttulaatikko – запяканка з бручкі, традыцыйная фінская страва на Каляды. Бручку вараць, праціраюць і змешваюць з хлебнымі крошкамі, патакай, яйкамі і рознымі сезоннымі спецыямі, такімі як мушкатовы арэх, цынамон і імбір. Затым запякаюць у духоўцы - і вуаля - гарнір для вяндліны ці рыбы гатовы.

Вялікая Брытанія

У Вялікай Брытаніі на святочны стол падаюць смажаную індычку, гусака або куру з разнастайным гарнірам - ад брусэльскай капусты да загорнутых у бекон сасісак і засмажанай морквы. Страва пакрытая духмянай падліўкай.

Польшча

Традыцыйная калядная страва ў Польшчы - «чысты» боршч (падаюць толькі булён) з «вушкамі», пельменямі з грыбным начыннем. І гэта толькі адна з 12 не мясных страў, якія падаюць 24 снежня.

Філіпіны

На Філіпінах свята пачынаецца з надыходам поўдня. Галоўная страва на стале - вяндліна з пута-бумбонг, клейкім чырвоным рысам, які гатуецца разам з маслам, цукрам і мякаццю какоса ў палачках бамбуку, а таксама кеса-дэ-бола - сырныя шарыкі ў чырвоным соусе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках