Агент Арцёма Мілеўскага: Кабан «творыць рэчы» ў Вугоршчыне!
3- 11.12.2018, 15:17
- 10,455
Мілеўскага трэцім разам запар прызналі найлепшым гульцом матчу ў складзе «Кішварда».
Аляксандр Панкоў, агент былога нападніка кіеўскага і берасцейскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага, які выступае цяпер за вугорскі клуб «Кішварда», звышэмацыйна адрэагаваў на галявую перадачу свайго падапечнага ў матчы апошняга тура чэмпіянату Вугоршчыны, піша "Прессбол".
Кабан «творыць рэчы» ў Вугоршчыне! Цягне за вушы «Кішварда» з зоны вылету. Аддаў асіст, потым «выкінуў з цягніка» абаронцу, і выдаў на сподачку фенаменальны пас. Уладзіміравіч трэцюю гульню запар прызнаецца найлепшым гульцом матчу, - напісаў Панкоў на сваёй старонцы ў Instagram.
Пасля 17 тураў чэмпіянату Вугоршчыны «Кішварда» з 13 баламі знаходзіцца на перадапошнім, 11-м, месцы ў турнірнай табліцы.