2 траўня 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем фактаў пра галоўнага патолагаанатама Міністэрства аховы здароўя, які прызнаўся ў хабарах

14
Сем фактаў пра галоўнага патолагаанатама Міністэрства аховы здароўя, які прызнаўся ў хабарах

Аркадзь Пучкоў захоўваў грошы ў маразільніку халадзільніка.

Набліжаецца суд над экс-кіраўніком менскага «Гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро». Следчы камітэт апублікаваў інфармацыю аб прызнанні абвінавачанага, што ён браў адкаты: 10% ад угодаў уа пастаўках у краму ўстановы трунаў і крыжоў. Сума незаконнага заробку за многія гады склала амаль 390 тысяч рублёў - гэтыя грошы экс-кіраўнік ужо заплаціў у бюджэт.

Што яшчэ вядома пра Аркадзя Пучкова, які таксама з'яўляўся галоўным пазаштатным патолагаанатамам Міністэрства аховы здароўя - у матэрыяле udf.by.

Больш за 20 гадоў кіраваў найбуйнейшым у Беларусі Патолагаанатамічным бюро

Аркадзь Пучкоў у 1996 годзе ўзначаліў найбуйнейшае ў краіне гарадское клінічнае патолагаанатамічнае бюро, дзе ўраджэнец Віцебска пачынаў кар'еру лекарам. Кіраўнік быў узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя, камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама, ганаровым знакам «Выдатнік аховы здароўя».

Пад ягоным кіраўніцтвам працавала больш за 100 чалавек. Апошнім часам у бюро былі пабудаваныя два новыя карпусы для дыягнастычных службаў (анатаміраванні займаюць у працы патолагаанатамаў сёння не больш за 5%.).

Два гады таму «Советская Белоруссия» намякала на парушэнні з боку Пучкова.

У газету звярнуўся мянчук, шакаваны тым, што адразу ж пасля весткі аб смерці ў лякарні жонкі яму сталі тэлефанаваць работнікі рытуальных паслуг і прапаноўваць свае паслугі: як яны маглі даведацца пра гэта?

«Советская Белоруссия» пісала аб установе пад кіраўніцтвам Пучкова:

«Каля менскага клінічнага патолагаанатамічнага бюро (морга) топчуцца чацвёра. Апранутыя цёпла, відаць, тут даўно і надоўга. Гэта рытуальныя агенты. За тым, як яны палююць на сваякоў памерлых, прапаноўваючы свае паслугі, мы назіраем з аўтамабіля, не прыцягваючы ўвагі. Тут жа, пад таблічкай аб забароне стаянкі транспарту, - мікрааўтобусы агентуры. Круцяцца яны і ля іншых моргаў, але гэты, на вул. Сямашкі, карыстаецца асаблівай папулярнасцю - штогод сюды паступае амаль 3 тысяч целаў памерлых людзей».

Пучкоў сказаў журналістам, што ягоныя супрацоўнікі інфармацыю пра нябожчыкаў не прадаюць.

Любіў «жывыя грошы»

Больш за пяць гадоў таму Пучкоў распавёў журналістам:

«Цяпер амаль усе карыстаюцца безнаяўнымі, а я больш люблю гатоўку. І мне не вельмі падабаецца, калі ў касе перада мной разлічваюцца карткамі - гэта доўга: пакуль правядуць па прыладзе, пакуль увядуць пін-код. Жывыя грошы - іншая справа».

Хабар схаваў у маразільніку лядоўні

Аркадзя Пучкова затрымалі ў чэрвені гэтага года. Кіраўніка ўзялі з довадамі злачынства: хабар ён хаваў у працоўным кабінеце ў лядоўні.

У канверце знаходзілася больш за 5 тысяч рублёў і 300 даляраў. Пучкоў заявіў на камеру, што не ведае паходжанне гэтых грошай і сваю віну адмаўляў. Як бачым, пазней ён змяніў сваю пазіцыю.

Ягоныя сваякі таксама працуюць у медыцыне

Старэйшы брат Пучкова - прафесар, звязаны з судовай медыцынай. Жонка - акушэр-гінеколаг. Старэйшая дачка - стаматолаг, малодшая - лекарка агульнай практыкі.

Распавядаў, як асядлаў бычка па дарозе на бойню

Аркадзь Пучкоў так апісваў адзін з самых запамінальных момантаў маладосці:

«Памятаю, неяк у студэнцтве прыехалі мы на практыку ў калгас, і нас папрасілі зрабіць у кароўніку цэментавую падлогу. А побач былі бычкі, якіх вазілі на бойню. Яны ўвесь час стаялі на ланцугах, а нам трэба было загрузіць іх на аўтамабіль. Ну, а мы, моладзь, кіно наглядзеліся, кроў гуляе, давай ладзіць радэо. Спачатку яны нас падкідвалі толькі так, а потым зразумелі, што ў нас ёсць сіла і што мы да іх прыстасаваліся, і пакорліва ішлі на машыну. Я тады верхам трымаўся 3-4 секунды. Цікава, калі адрэналін гуляе».

Любіць паляванне і падарожжы

Што тычыцца падарожжаў, Аркадзь Пучкоў любіў падарожнічаць на аўтамабілі па Еўропе. Начлег у кемпінгу дазваляў рабіць адпачынак недарагім.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках