У Наваполацку працоўныя выкідалі з даху смецце і забілі калегу
16- 11.12.2018, 14:23
- 30,858
54-гадовы рабочы атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму.
Следча-аператыўная група працуе каля ўніверсітэта ў Наваполацку, дзе загінуў чалавек. Паводле папярэдніх звестак, у будынку ідзе рамонт, і з вышыні выкідалі ранейшыя канструкцыі, піша tut.by.
Як паведамляюць студэнты, удзень 11 снежня каля будынка ўніверсітэта загінуў чалавек. Перад гэтым працоўныя выкідалі з верхніх паверхаў старыя парэнчы.
Інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама:
«У Наваполацку падчас рамонтных работ корпуса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на вуліцы Блахіна загінуў рабочы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры ажыццяўленні дэмантажу парэнчаў лесвічных пралётаў работнікі скідалі іх з чацвёртага паверху на зямлю праз акно, не пераканаўшыся ў бяспецы».
У выніку 54-гадовы рабочы, які знаходзіцца знізу, атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму.