26 красавiка 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дык колькі гадоў, дзесяцігоддзяў ці стагоддзяў трэба збіраць на камяніцу ў Драздах?»

38
«Дык колькі гадоў, дзесяцігоддзяў ці стагоддзяў трэба збіраць на камяніцу ў Драздах?»

Беларусы патрабуюць ад чыноўнікаў адкрыць звесткі аб даходах.

Тэма дарагіх камяніц у чыноўнікаў розных рангаў актуальная не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі. Нашы СМІ не раз пісалі пра дарагія дамы ў Драздах, спрабавалі даведацца, адкуль у палітыкаў з'явіліся мільёны даляраў на гэтыя пляцы. А ў канцы лістапада актывісты стварылі петыцыю з патрабаваннем апублікаваць адкрытыя і падрабязныя звесткі аб даходах дзяржаўных службоўцаў, як і належыць, піша kyky.org.

Аўтары петыцыі таксама патрабуюць праверыць дзяржаўных службоўцаў на прапарцыйнасць іх даходаў і выдаткаў на нерухомасць, транспарт, адзенне, каштоўнасці і гэтак далей. Яны спасылаюцца на звесткі Белстату, што сярэдні заробак у Беларусі - 963 рублі: «Дык колькі гадоў, дзесяцігоддзяў ці стагоддзяў трэба збіраць на камяніцу ў Драздах?» Таксама аўтары згадваюць і адказ Міністэрства падаткаў і збораў ад жніўня 2016 года. Установа тады казала, што дзяржорганы і іншыя арганізацыі, падаючы дэкларацыі аб даходзе і маёмасці, абавязаны кантраляваць дакладнасць звестак. Але аўтары петыцыі сумняваюцца, што гэта сапраўды так адбываецца.

Актывісты спасылаюцца на артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі: «Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках