3 траўня 2024, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Замест гуманітарнай дапамогі Расея адправіла ў Венесуэлу бамбавікі

8
Пентагон: Замест гуманітарнай дапамогі Расея адправіла ў Венесуэлу бамбавікі
Фота: AFP

Крызіс можа быць развязаны толькі шляхам аднаўлення дэмакратыі ў Каракасе.

Замест гуманітарнай дапамогі Расея адправіла ў Венесуэлу бамбавікі, заявіў 10 снежня прадстаўнік Пентагона палкоўнік Роб Мэнінг, паведамляе прэс-служба міністэрства абароны ЗША, піша "Гордан".

Паводле ягоных слоў, падыход Расеі "да рукатворнай катастрофы ў Венесуэле" палягае ў адпраўцы "стратэгічных бамбавікоў замест гуманітарнай дапамогі".

"Урад Венесуэлы павінен засяродзіцца на выдачы гуманітарнай падтрымкі і дапамогі, каб паменшыць пакуты свайго народа, а не на расейскіх вайсковых самалётах", - дадаў Мэнінг.

Ён падкрэсліў, што амерыканскія лекары надалі медыцынскую дапамогу 20 тысячам цывільных асоб і правялі больш за 600 аперацый у некалькіх краінах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Мэнінг дадаў, што крызіс у Венесуэле можа быць развязаны толькі шляхам аднаўлення дэмакратычнага ўрада, вяршэнства права і павагі асноўных правоў і свабод грамадзян.

Расея адправіла ў Венесуэлу два стратэгічныя ракетаносцы Ту-160, цяжкі ваенна-транспартны самалёт Ан-124 "Руслан" і далёкамагістральны самалёт Іл-62 паветрана-касмічных сіл Расеі. 10 снежня мінабароны РФ паведаміла, што самалёты прыбылі ў міжнародны аэрапорт Майкетыя.

10 снежня інтэрнэт-выданне The Washington Free Beacon са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне напісала пра планы РФ ажыццявіць правакацыйны палёт Ту-160 у Венесуэлу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках