27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Выяўленае сакрэтнае пасведчанне супрацоўніка «Штазі» Пуціна

84
Bild: Выяўленае сакрэтнае пасведчанне супрацоўніка «Штазі» Пуціна

Кіраўнік Крамля мог быць супрацоўнікам спецслужбаў ГДР.

"Былы афіцэр КДБ і сённяшні шэф Крамля Уладзімір Пуцін да падзення Берлінскага муру быў таксама супрацоўнікам сумнавядомага Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР", - паведамляе нямецкі таблоід Bild, (пераклад - inopressa.ru).

Пасведчанне Міністэрства дзяржбяспекі, выяўленае ў архіве былой раённай ўправы "Штазі" ў Дрэздэне, "выдадзена маёру Уладзіміру Пуціну (яму тады было 33 гады) 31 снежня 1985 года. На пасведчанні стаіць ягоны подпіс і пячатка аб падаўжэнні кожныя тры месяцы да канца 1989 года" , паказвае аўтар артыкула Юрген Хельфрыхт.

"Дагэтуль было зусім невядома, што Пуцін, які працаваў у Дрэздэне да 1990 года ў якасці агента КДБ, таксама меў пасведчанне "Штазі". Бо ў адзіным дакуменце (...), якi пацвярджае выдачу савецкім вайскоўцам службовых пасведчанняў, Пуцін наогул не пазначаны", - кажа кіраўнік дрэздэнскага архіва "Штазі" Конрад Фельбэр.

"Дзякуючы пасведчанню "Штазі" ён мог без праблем наведваць падраздзяленні "Штазі", - падкрэслівае Фельбэр. - Яно адназначна дапамагала яму і ў вярбоўцы агентаў. Так яму не даводзілася выдаваць, што ён працуе на КДБ".

"Незразумелым застаецца, чаму перш, чым вярнуцца ў Маскву ў пачатку 1990 года, Пуцін здаў сваё пасведчанне замест таго, каб яго знішчыць", - адзначае выданне.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках