2 траўня 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэйм Літвы заклікаў адключыць Расею ад SWIFT

7
Сэйм Літвы заклікаў адключыць Расею ад SWIFT
Фота: DELFI

За рэзалюцыю прагаласавалі амаль усе дэпутаты.

Парламент Літвы прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Украіны, у якой прапаноўвае пашырыць санкцыі супраць Расеі пасля захопу ўкраінскіх маракоў у Керчанскай пратоцы, паведамляе eurointegration.com.ua.

За рэзалюцыю прагаласавалі 79 дэпутатаў, двое ўстрымаліся, супраць не было ніводнага голасу.

"Прынятая рэзалюцыя смела асуджае вайсковую агрэсію супраць Украіны з боку Расейскай Федэрацыі і агрэсіўныя аднабаковыя дзеянні, якія з'яўляюцца грубым парушэннем двухбаковых і шматбаковых пагадненняў і міжнароднага права, пагражаюць ўсяму рэгіёну і еўрапейскай бяспецы, і заклікае да неадкладных дзеянняў", - гаворыцца ў паведамленні парламента.

Рэзалюцыя адзначае, што Расея перайшла "чырвоныя лініі" падчас нападу ў Керчанскай пратоцы.

"Сэйм Літвы заклікае да радыкальнай змены стратэгіі Захаду для стрымлівання расейскай агрэсіі, пераходу да пэўных дзеянняў, якія павінна зрабіць Расея, і, калі яны не будуць рэалізаваныя, да ўвядзення значна больш эфектыўных і больш шырокіх санкцый", - адзначаецца ў дакуменце.

У рэзалюцыі прапануецца выставіць некалькі умоў і патрабаванняў да Расеі: кантроль у Керчанскай пратоцы пераходзіць да ААН; акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны перадаюцца пад кіраванне міратворчай місіі ААН; вызваленне ўсіх зняволеных ўкраінскіх грамадзян - як палітычных зняволеных, так і ваеннапалонных.

"Калі Расея не выканае гэтыя патрабаванні бліжэйшым часам ці накладзе вета на гэтыя пастановы, прапануецца ўвесці ўсёабдымныя санкцыі, у тым ліку на расейскі газавы, нафтавай і фінансавы сектары, уключаючы адключэнне з сістэмы SWIFT", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Нагадаем, Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць 20 чалавек, якія маюць дачыненне да нападу на ўкраінскіх маракоў у раёне Керчанскай пратокі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках